Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дырэктара ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс». Спэцапэрацыя праводзілася з удзелам АМАПу на адной з аўтамабільных стаянак Баранавічаў.
Міліцыянты высьветлілі, што 57-гадовы кіраўнік прадпрыемства прымае незаконныя ўзнагароджаньні за рашэньне пытаньня пра выплату фірме пазыкаў за забесьпячэньня запчасткамі для сельскагаспадарчай тэхнікі і заключэньне дамовы паставак. Падчас атрыманьня чарговага хабару памерам 190 даляраў кіраўніка райаграсэрвісу затрымалі.
Пазьней апэратыўнікі выявілі яшчэ некалькі аналягічных фактаў, у якіх фігуруюць сумы 500 даляраў і 2000 рублёў.
Супраць дырэктара прадпрыемства пачалі крымінальныя справы паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне хабару), ён арыштаваны.