Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мурманскай вобласьці працягваюць пошукі зьніклай у моры беларускай турысткі


Барэнцава мора. Ілюстрацыйнае фота
Барэнцава мора. Ілюстрацыйнае фота

У Мурманскай вобласьці (Расея) працягваюць пошукі зьніклай грамадзянкі Беларусі 1968 году нараджэньня.

Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Расеі, 1 студзеня жанчыну зьнесла ў мора ў часе групавых заняткаў айс-флаацінгам у акваторыі ракі Тулома.

«На месцы здарэньня складаныя ўмовы надвор’я і нізкая тэмпэратура. Паводле апэратыўнай інфармацыі, на 20:00 2 студзеня 2026 году зьніклую грамадзянку ня выявілі. Пошукавую апэрацыю прадоўжаць», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Паводле зьвестак расейскіх СМІ, беларуску зьнесла ў мора ўвечары 1 студзеня. Паведамлялася, што яна «плавала ў гідракасьцюме разам з групай у акваторыі ракі Туломы» (упадае ў Барэнцава мора).

Сьледчы камітэт Мурманскай вобласьці завёў крымінальную справу паводле факту наданьня паслуг, якія не адпавядалі патрабаваньням бясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG