Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бялградзе пратэстоўцы атачылі рэзыдэнцыю прэзыдэнта


Паліцыянты і дэманстранты ў будынку нацыянальнага тэлебачаньня Сэрбіі.
Паліцыянты і дэманстранты ў будынку нацыянальнага тэлебачаньня Сэрбіі.

У сталіцы Сэрбіі Бялградзе ўдзельнікі акцыі пратэсту каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта краіны заблякавалі ўваходы ў будынак і атачылі яго з усіх бакоў.

Каля будынка прысутнічае і паліцэйскі спэцназ, аднак пакуль ён не прымяняе сілу да пратэстоўцаў.

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч, паводле апошніх паведамленьняў, знаходзіцца ў будынку. Раней ён даў у ім прэсавую канфэрэнцыю, паабяцаўшы прыцягнуць да адказнасьці ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якія напярэдадні ўварваліся ў будынак нацыянальнага тэлебачаньня.

Некалькі дзесяткаў актывістаў вывеў з будынка паліцэйскі спэцназа, ужыўшы сілу, у тым ліку і да дэпутатаў парлямэнту.

Вучыч абвінаваціў сваіх палітычных праціўнікаў у гвалце і беспарадках. Лідэры пратэсту — Башку Обрадавіча з нацыяналістычнай партыі «Дзьверы» і Драгана Джыласа, былога мэра Бялграду, ён назваў «фашыстамі» і карупцыянэрамі. Ён таксама назваў недапушчальным замах на свабоду прэсы.

Менавіта прадузятасьць дзяржаўнага тэлебачаньня — як сьцьвярджаюць удзельнікі акцый пратэсту — прывяла іх да спробы «штурму» будынка тэлерадыёкампаніі. Прадстаўленьне ім эфіру — адно з патрабаваньняў прыхільнікаў апазыцыі.

Масавыя акцыі супраць Вучыча, якога абвінавачваюць у карупцыі і аўтарытарызьме, праходзяць у Бялградзе па суботах ўжо некалькі месяцаў. Іх арганізуе шырокая кааліцыя апазыцыйных партый і грамадзкіх актывістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG