Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку застрэлены бос італьянскага крымінальнага клану. Упершыню за 30 гадоў


Франчэска Калі
Франчэска Калі

У Нью-Ёрку забіты меркаваны кіраўнік крымінальнага клану Гамбіна Франчэска Калі. Ён быў адным з кіраўнікоў так званых Пяці сем’яў — найбуйнейшых клянаў італьянскай мафіі, якія кантралююць крымінальнае жыцьцё мэгаполісу.

Апошні раз боса аднаго зь сямействаў забівалі ў 1985 годзе, піша The New York Times.

53-гадовага мафіёзі застрэлілі каля ўваходу ва ўласны дом на Стэйтэн-Айлэндзе у ноч на чацьвер. У яго стрэлілі шэсьць разоў, паліцыя шукае сіні пікап, на якім мог уцячы злачынец.

Сям’я Гамбіна была адным з самых уплывовых злачынных кланаў у ЗША з 30-х гадоў XX стагодзьдзя, але ў 90-я гады многія яе кіраўнікі былі арыштаваныя, нагадвае The New York Times. У той час сям’ю узначальваў Джон Гот, які заказаў ў 1985 годзе забойства свайго папярэдніка на пасадзе лідэра сям’і — Пола Кастэлана.

У 1992 годзе Гот быў асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін і ў 2002 годзе памёр у камэры ад раку.

Калі ўзначаліў сям’ю ў 2015 годзе, піша New York Post. Ён быў зьвязаны з сыцылійскай Коза Ностра, папоўніў сям’ю маладымі імігрантамі з Італіі і сканцэнтраваўся на гандлі гераінам і апіятамі, распавядалі раней крыніцы выданьня. Ён быў асуджаны толькі адзін раз.

У паліцыі выданьню расказалі, што забіты быў «босам старой школы» — ён вёў непрыкметны лад жыцьця.

  • Забойства Калі адбылося ў той жа дзень, калі суд у Нью-Ёрку апраўдаў боса і кансыльеры (старшага дарадцу) сям’і Банана Джозэфа Камарана-малодшага, вядомага як Джо Сы, і Джона «Кныра» Дзанкокіё, абвінавачаных у рэкеце і вымаганьні.
  • На мінулым тыдні ў турэмным шпіталі ў Паўночнай Караліне памёр 85-гадовы Кармінэ Пэрсыка, які шмат гадоў узначальваў сям’ю Каломба.
  • Крыніца ў паліцыі заявіла New York Post, што з пункту гледжаньня ўзаемаадносінаў ўнутры мафіі забойства Калі было зроблена «непаважліва». Ён быў забіты каля свайго дому за межамі цэнтра гораду. «Нават ў Гота было больш павагі [пры забойстве свайго папярэдніка]. Ён зрабіў гэта на Мангэтане», — распавёў паліцыянт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG