Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі выявілі «злачынную схему» ўвозу легкавікоў. Арганізатарам пагражае да 6 гадоў турмы 


Апэратыўнікі Горадзенскай рэгіянальнай мытні выявілі злачынную схему ўвозу аўтамабіляў у Беларусь, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Група жыхароў Горадні і раёну ўвозіла легкавыя аўтамабілі па тэхнічных пашпартах, рэгістрацыйных знаках і VIN-нумарах аўтамабіляў, ужо зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі. Мыта не аплочвалася, пры гэтым частка аўтамабіляў была рэалізаваная добрасумленным пакупнікам.

На гэты час вызначылі шэсьць такіх аўтамабіляў, нявыплата мыта склала каля 70 тысяч рублёў. Акрамя таго, падчас ператрусу ў гаражы аднаго зь фігурантаў выявілі 25 рэгістрацыйных нумароў на замежныя транспартныя сродкі.

Таксама мытнікі знайшлі фрагмэнты аўтамабіля, VIN-нумар якога ўдалося ўстанавіць. Ад яго спрабавалі пазбавіцца, распілаваўшы на часткі і зьнішчыўшы ўсе ідэнтыфікацыйныя прыкметы.

За ўхіленьне ад выплаты мыта групай асобаў з папярэдняй змовы Горадзенская рэгіянальная мытня пачала крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 231 Крымінальнага кодэксу.

Санкцыя артыкулу прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу, або абмежаваньне волі да 5 гадоў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да 6 гадоў. Зь вінаватых таксама будуць спагнаныя неаплочаныя мыты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG