Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Быхаве павесіўся падлетак. Завялі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота. Будынак Дома культуры, на якім павесіўся падлетак
Ілюстрацыйнае фота. Будынак Дома культуры, на якім павесіўся падлетак

Сьледчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Давядзеньне да самагубства».

Пра гэта паведаміла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

«Дзеля высьвятленьня ўсіх абставінаў заведзена i расьсьледуецца крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 145 Крымінальнага кодэксу. Сьледчыя дапытваюць сяброў, знаёмых, пэдагогаў. Чакаюцца вынікі экспэртызаў, у тым ліку комплекснай псыхоляга-псыхіятрычнай», — адзначыла Юлія Ганчарова.

Як удалося высьветліць Свабодзе, цела 16-гадовага Мікіты М. знайшлі павешаным на пажарнай драбіне Дома культуры раніцай 4 лютага. Жыхары гораду гавораць пра «няшчаснае каханьне» і «канфлікты ў гімназіі».

«Людзей насьцярожыла, што хлопец павесіўся ў цэнтры гораду і што ягоны ўчынак выглядае як помсту некаму», — выказалася адна з жыхарак райцэнтру.

Дырэктарка гімназіі Людміла Яршова адмаўляецца нешта казаць пра здарэньне. У аддзеле адукацыі Быхаўскага райвыканкаму таксама ўстрымаліся ад камэнтароў, бо «ідзе сьледзтва».

Вядома, што гадавалі Мікіту маці і бабка. Быхаўская раёнка «Маяк Прыдняпроўя» апублікавала спачуваньні ім у сувязі з трагічнай сьмерцю Мікіты ад імя адміністрацыі і пэдагагічнага калектыву гімназіі, а таксама бацькоўскага камітэту.

За апошнія паўгода гэта другая сьмерць непаўналетняга ў Быхаўскім раёне. У кастрычніку на ўроку фізкультуры памёр вучань трэцяй клясы Лутчыцкай школы. У хлопчыка было хворае сэрца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG