Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод загінулых пасажыраў ляйнэра Ethiopian Airlines — 19 супрацоўнікаў ААН


Месца авіякатастрофы
Месца авіякатастрофы

ААН панесла адну з самых вялікіх страт на працягу гадоў з прычыны катастрофы ляйнэра кампаніі Ethiopian Airlines, які накіроўваўся ў Найробі, заявіў у панядзелак кіраўнік Арганізацыі Аб’яднаных нацый.

Ён не прывёў, аднак, новых дадзеных аб колькасьці загінулых у трагедыі.

Міхаэль Мэлер, які займае пасаду генэральнага дырэктара Эўрапейскай штаб-кватэры ААН, абвясьціў у Жэнэве хвіліну маўчаньня ў сувязі з трагедыяй. У жалобнай цырымоніі бралі ўдзел прыкладна 150 чалавек.

«Гэта адна з найбуйнейшых катастроф, перажытых намі на працягу гадоў», — сказаў Мілер.

Міжнародная арганізацыя міграцыі ўвечары ў нядзелю апублікавала заяву, у якой адзначаецца, што, паводле папярэдніх ацэнак, сярод 157 чалавек, якія загінулі ў выніку аварыі, — 19 супрацоўнікаў, як мінімум, пяці агенцтваў ААН і зьвязаных зь імі арганізацый, у тым ліку — самай Міжнароднай арганізацыі міграцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG