Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт пацьвердзіў арышт генэральнага дырэктара «Белфармпраму» за хабар


Лекі, ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў факт затрыманьня генэральнага дырэктара дзяржаўнага фармацэўтычнага холдынгу «Белфармпрам» Валерыя Шаўчука. Ён узяты пад варту.

Шаўчук абвінавачваецца ў атрыманьні хабару. Навіна пра ягонае затрыманьне зьявілася на фоне судоў у гучнай «справе мэдыкаў».

Намесьнік генэральнага дырэктара дзяржаўнага фармацэўтычнага холдынгу «Белфармпрам» Віктар Шэін на пытаньне Свабоды, дзе зараз знаходзіцца генэральны дырэктар Валеры Шаўчук, адказваць адмовіўся.

«Не, я не гатовы да такога дыялёгу. Шэф ён і ў Афрыцы шэф. Я не буду нічога камэнтаваць».


Віктар Шэін пацьвердзіў, што зараз замяшчае дырэктара холдынга.
«Так, я яго замяшчаю. Але я працую намесьнікам дырэктара. Прабачце, я не наймальнік, таму ўсе пытаньні не да мяне».

«Белфармпрам» створаны ў 2017 годзе. Аляксандар Лукашэнка зьліквідаваў дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці Міністэрства аховы здароўя, на месцы яго стварыў канцэрн. «Белфармпрам» атрымаў дзяржаўныя пакеты акцыяў буйных фармацэўтычных кампаніяў і задачу павялічыць долю беларускіх лекаў на рынку да 55%.

Цяпер у Беларусі працуюць амаль чатыры дзясяткі прадпрыемстваў, якія маюць ліцэнзіі на вытворчасьць лекавых сродкаў. Усе яны адміністрацыйна аб’яднаныя ў холдынгу «Белфармпрам». Мяркуецца, што сёлета фармакалягічныя кампаніі паставяць на ўнутраны рынак прадукцыі на 400 мільёнаў даляраў, на экспарт — на 170 мільёнаў.

«Справа мэдыкаў». Што важна ведаць

Што здарылася. У чэрвені 2018 году стала вядома пра масавыя затрыманьні ў мэдыцынскай галіне. У дачыненьні да 37 службовых асобаў былі ужытыя розныя меры стрыманьня за злачынствы, прадугледжаныя трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу

  • 430 («Атрыманьне хабару»),
  • 431 («Даваньне хабару»)
  • 243 («Ухіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў»)

Усяго ў «справе мэдыкаў» фігуруюць звыш 90 чалавек. Усе яны, як сьцьвярджаюць у КДБ, неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў пастаўцы мэдабсталяваньня і мэдыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасьці, за выключэньнем апошніх затрыманых, выстаўленыя абвінавачаньні паводле названых крымінальных артыкулаў.

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

  • 11 чэрвеня 2018 году стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).​
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў. Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.​
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).​
  • 25 чэрвеня старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў, што затрыманыя і ўзятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.
  • 21 ліпеня быў звольнены затрыманы раней намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Курыраваў пытаньні звароту мэдычных вырабаў у Беларусі і ліцэнзаваньня, за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, паводле КДБ, браў хабар «ад 2500 да 10 тысяч даляраў».
  • 21 жніўня агучаны першы вырак у справе мэдыкаў-карупцыянэраў: былы намесьнік галоўнага лекара па тэхніцы Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Аркадзь Патапаў асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за карупцыйныя злачынствы.
  • 11 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што па «справе мэдыкаў» распачатыя 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць «дзясяткі мільёнаў даляраў», амаль 100 чалавек трапілі пад сьледзтва.
  • 30 студзеня 2019 году стала вядома Камітэт дзяржаўнай бясьпекі вядзе папярэдняе сьледзтва па 4 крымінальных справах, у межах якіх 93 чалавекі маюць працэсуальныя статусы абвінавачаных і падазраваных: 30 службовых асобаў сыстэмы аховы здароўя і 63 асобы — уласьнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і працаўнікі камэрцыйных структураў. У гэты час ужо ішоў шэраг судоў па карупцыйных справах у мэдыцыне.

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік Мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG