Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьветлагорску знайшлі павешаным афіцэра МНС

У Сьветлагорску знайшлі павешаным 39-гадовага афіцэра Міністэрства надзвычайных сытуацый, паведамляе Tut.by.

4 сакавіка мужчына пайшоў з дому, а раніцай яго знайшлі павешаным ва ўласным гаражы. Сьледчы камітэт праводзіць праверку па факце сьмерці.

У абласным упраўленьні МНС tut.by пацьвердзілі, што знойдзены мёртвым мужчына працаваў у Сьветлагорскім раённым падразьдзяленьні ведамства, а таксама прынесьлі спачуваньні родным і блізкім. Акрамя гэтага, у МНС паведамілі, што, паводле цяперашняй інфармацыі, здарэньне не зьвязана са службовай загінулага.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG