Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў школе ў Бразыліі: пяцёра дзяцей забітыя, нападнікі застрэліліся


Як найменш восем чалавек загінулі ў Бразыліі ў выніку страляніны ў школе: пяцёра дзяцей, адзін з супрацоўнікаў і абодва нападнікі, якія застрэліліся.

Паводле відавочцаў, на тэрыторыю школы Raul Brasil у Сан-Паўлу ўвайшлі два чалавекі ў масках. У аднаго зь іх быў у руках пісталет, у другога — нож. Апынуўшыся ў будынку каля 9:30 раніцы па мясцовым часе, яны адкрылі агонь.

У бальніцы дастаўлены 23 чалавекі з агнястрэльнымі і іншымі раненьнямі.

Паводле паліцыі, нападнікі — падлеткі, былыя вучні школы.

На месцы здарэньня паліцыянты знайшлі рэвальвэр, арбалет, прадметы, падобныя на кактэйлі Молатава, і дрот.

Reuters адзначае, што свабодны продаж зброі ў Бразыліі забаронены, але на чорным рынку няцяжка яе набыць. У краіне вельмі высокі ўзровень злачыннасьці і самы высокі ўзровень забойстваў у сьвеце, але страляніна ў школах — рэдкая зьява. Апошні раз падобнае здарылася ў 2012 годзе, калі былы вучань застрэліў ў школе ў Рыё-дэ-Жанэйра 12 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG