Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным аэрапорце затрымалі грамадзяніна Расеі, якога шукае Інтэрпол


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт «Менск» ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт «Менск» ©Shutterstock

Грамадзянін Расеі, якога шукалі праваахоўнікі Францыі па лініі Інтэрполу, затрыманы ў Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства унутраных спраў.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымалі Бадры Аданая, больш вядомага ў крымінальных колах як «Тамаз Новарасійскі».

Затрымага шукалі францускія праваахоўнікі за злачынствы ў складзе арганізаванай групы і легалізацыю злачынных даходаў. Ён завочна асуджаны судом Францыі на 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Вядома, што 58-гадовы Аданая кіраваў і кантраляваў прызначэньне на пасады мясцовых чыноўнікаў, якія, у сваю чаргу, каардынавалі злачынную дзейнасьць на тэрыторыі заходняй Францыі. Таксама ў Аданая знаходзіўся зладзейскі «абшчак», у які паступалі грошы ад ажыцьцяўленьня маёмасных злачынстваў на тэрыторыі Францыі.

Цяпер Аданая арыштаваны. Вырашаецца пытаньне аб яго экстрадыцыі.

Бадры Аданая сфармаваў арганізаваную групу, якая займаецца правядзеньнем эканамічных злачынстваў, вымаганьнем, махлярствам, незаконным абарачэньнем наркотыкаў і зброі, у Наварасійску ў 1986 годзе. У тым жа годзе «каранаваны», вёў злачынную дзейнасьць на тэрыторыі Ўкраіны. Неаднаразова суджаны за злачынствы супраць уласнасьці і незаконнае абарачэньне наркотыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG