Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З вакна кватэры на 9 паверсе ў Лунінцы выпаў малады міліцыянт. Ён загінуў


Ілюстрацыйнае фота

Здарэньне адбылося ў ноч на 2 сакавіка. У выніку 23-гадовы лунінчанін, які працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, загінуў.

Пра гэта паведамляе Мэдыя-Палесьсе.

«2 сакавіка прыблізна а 4.00 раніцы ў апэратыўна-дзяжурную службу Лунінецкага РАУС паступіла паведамленьне пра тое, што паблізу аднаго са шматпавярховых дамоў горада выяўлены мужчына з траўмамі, характэрнымі для падзеньня з вышыні», — пракамэнтаваў рэсурсу афіцыйны прадстаўнік УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Сяргей Дучанка.

На месца здарэньня была накіравана сьледча-апэратыўная група Лунінецкага РАУС.

Папярэдне ўстаноўлена, што 23-гадовы мужчына выпаў з акна кватэры, разьмешчанай на 9 паверсе. Ён быў дастаўлены брыгадаю хуткай мэдычнай дапамогі ў Лунінецкую ЦРБ, дзе каля 6.00 сканаў.

Праводзіцца праверка факту. Прызначана судова-мэдычная экспэртыза, усе абставіны няшчаснага выпадку высьвятляюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG