Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўны разгром баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі — пытаньне бліжэйшага часу, — кааліцыя


Сірыя
Сірыя

Канчатковы разгром апошняга анкляву баевікоў самаабвешчанага халіфату «Ісламская дзяржава» — пытаньне бліжэйшага часу. Прадстаўнікі міжнароднай кааліцыі, якая на чале з ЗША вядзе ў Сырыі барацьбу з ісламістамі, выказалі ў суботу ўпэўненасьць у хуткай перамозе над «ІД».

У ліквідацыі апірышча тэрарыстаў у вёсцы Багуз на паўночным усходзе Сырыі па стане на вечар пятніцы ўдзельнічалі каля 15 тысяч прадстаўнікоў кааліцыі. Штурм Багуза праводзіцца пры падтрымцы амэрыканскіх ваенных самалётаў і артылерыі.

Паводле ацэнкі ААН, толькі за апошні тыдзень з апошняга анкляву ісламістаў выехалі больш за 13 тысяч мірных жыхароў. У Багузе можа заставацца каля 300 баевікоў і некалькі тысяч прадстаўнікоў грамадзянскага насельніцтва.

Прэзыдэнт Трамп у чацьвер заявіў, што кааліцыя адваявала ў халіфата 100 адсоткаў былой тэрыторыі, на якой знаходзілася «Ісламская дзяржава».

Пра перамогу можна будзе казаць толькі пасьля таго, як у палон будуць узяты ўсе тэрарысты, сказаў у аўторак у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» прэс-сакратар кааліцыі Шон Раян.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG