Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палкоўніка ФСБ і супрацоўніка «Лябараторыі Касьперскага» асудзілі за дзяржаўную здраду


Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў былому намесьніку кіраўніка Цэнтру інфармацыйнай бясьпекі ФСБ палкоўніку Сяргею Міхайлаву і былому топ-мэнэджэру «Лябараторыі Касьперскага», які працаваў раней у МУС, Руслану Стаянаву 22 і 14 гадоў строгага рэжыму па справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Міхайлаў таксама пазбаўлены званьня палкоўнік запасу і ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені. Такое рашэньне прыняла тройка судзьдзяў, паведамляе РБК са спасылкай на карэспандэнта з залі суду.

Як піша «Коммерсант», паводле вэрсіі сьледзтва, Міхайлаў і Стаянаў ў 2011 годзе перадалі ФБР інфармацыю ў справе кіраўніка кампаніі Chronopay Паўла Ўрублеўскага, якога ў ЗША падазраюць у дачыненьні да кібэрзлачынстваў.

Паводле інфармацыі The Bell, фігуранты справы могуць быць датычныя да перадачы амэрыканскім уладам інфармацыі пра хакераў, якія ўзламалі сэрвэры Дэмакратычнай партыі ЗША перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2016 годзе. Выданьне лічыць, што за перасьледам Міхайлава стаяла ГРУ Генштабу Расеі. Амэрыканскія спэцслужбы лічаць, што менавіта ў ГРУ арганізавалі хакерскія атакі перад выбарамі.

Шэраг СМІ зьвязваў арышт Міхайлава і Стаянава з разгромам хакерскай групы «Шалтай-болтай». Былы кіраўнік групы Ўладзімір Анікееў у інтэрвію Расейскай службе Бі-бі-сі адмаўляў сувязь групы з ФСБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG