Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна пацьверджаная адстаўка сьледчых, якія займаліся гучнымі эканамічнымі справамі 


Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч
Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч

Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч пацьвердзіў адстаўку двух высокапастаўленых сьледчых, пра што паведамлялася раней.

«Пакуль праводзіцца праверка, у інтарэсах сьледзтва дэталі раскрываць нельга. Але іх сапраўды адправілі ў адстаўку ў сувязі з атрыманьнем інфармацыі, дастатковай для прыняцьця такога рашэньня», — цытуе Tut.by кіраўніка камітэту, які ўдакладніў, што інфармацыя была атрымана «ад сумежнага ведамства».

Паводле яго, пракуратура не прымала рашэньня аб зьмене падсьледнасьці, таму расьследаваньне праводзіць цэнтральны апарат Сьледчага камітэту.

Два тыдні таму сваю пасаду пакінуў начальнік аддзела расьсьледаваньня злачынстваў у сфэры эканомікі ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Менску палкоўнік Ільля Валозін і ягоны калега, супрацоўнік цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту Андрэй Качура.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, Качура звольнены з праваахоўных органаў і праходзіць як падазраваны ў крымінальнай справе. Прычыны адстаўкі Валозіна афіцыйна не ўдакладняюцца. Вядома, што ягоны аддзел займаўся гучнымі эканамічнымі справамі: Віталя Арбузава і групы кампаній Fenox, Аляксандра Мураўёва, лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG