Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога начальніка ўкраінскага Генштабу затрымалі па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе


Уладзімір Замана ў Пячэрскім раённым судзе Кіева, 25 лютага 2019
Уладзімір Замана ў Пячэрскім раённым судзе Кіева, 25 лютага 2019

Былога начальніка Генэральнага штабу — галоўнакамандуючага Ўзброеных сіл Украіны Ўладзіміра Заману 25 лютага затрымалі па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.

Замана ўзначальваў Генэральны штаб зь лютага 2012 года па люты 2014 году. Сярод іншага, яму інкрымінуюць скарачэньне складу Ўзброеных сіл Украіны — у прыватнасьці колькасьці авіяцыйных вайсковых часьцей. Паводле вайсковага пракурора Анатоля Маціёса, гэта «фактычна пазбавіла супрацьпаветранай абароны» Ўкраіну.

Акрамя таго, Заману абвінавачваюць у зьнішчэньні вайсковых камісарыятаў, што, паводле вэрсіі праваахоўнікаў, заблякавала мабілізацыю ў 2014 годзе.

У Пячэрскім раённым судзе Кіева, дзе яму разглядаюць меру стрыманьня, Замана сказаў журналістам, што яго б «ніхто не чапаў», калі б не крытыка ўлады з яго боку. Ён адпрэчыў абвінавачваньні ў свой адрас.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG