Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віетнам дэпартаваў двайніка Кім Чэн Ына


Расэл Ўайт і Гоўард Ікс
Расэл Ўайт і Гоўард Ікс

Улады Віетнаму дэпартавалі з краіны аўстралійскага коміка-двайніка паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — менш чым за суткі да таго, як у Ханой павінен прыбыць рэальны Кім Чэн Ын на перамовы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Комік, які называе сябе Гоўардам Іксам, прыехаў у сталіцу Віетнаму 22 лютага разам са сваім таварышам, які ўвасабляе Дональда Трампа. Яны пазіравалі на вуліцах віетнамскай сталіцы, прыцягваючы ўвагу журналістаў і мінакоў.

25 лютага ў гатэль да Гоўарда Ікса прыйшла паліцыя, каб пераправіць яго ў аэрапорт. Афіцыйна ўлады не камэнтавалі свайго рашэньня. У Ханоі напярэдадні саміту ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Комік прыяжджаў і ў Сынгапур летась падчас першага саміту Трампа і Кіма. Там яго таксама затрымлівалі, аднак не дэпартавалі.

Расэлу Ўайту — «двайніку» Трампа — дазволілі застацца ў Віетнаме, але забаранілі выступаць на публіцы.

Другая сустрэча лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі павінна адбыцца 27 і 28 лютага. Абмяркоўвацца, як і на першай сустрэчы, будзе ядзернае раззбраеньне КНДР. Кім Чэн Ын два дні таму выехаў з Паўночнай Карэі на браняваным цягніку і праз тэрыторыю Кітаю рухаецца да Віетнаму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG