Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя перадала Пакістану цела вязьня, празь якога разгарэўся міждзяржаўны канфлікт


Актывісты ў Пакістане спалілі партрэт прэм'ера Індыі Нарэндра Модзі, 1 сакавіка 2019
Актывісты ў Пакістане спалілі партрэт прэм'ера Індыі Нарэндра Модзі, 1 сакавіка 2019

Індыя 2 сакавіка перадала Пакістану цела вязьня, забітага іншымі вязьнямі ў індыйскай турме 20 лютага.

Шакір Ула, верагодна, быў забіты ў адказ на тэракт у кантраляванай Індыяй частцы Кашміру 14 лютага, калі загінулі 40 індыйскіх салдат.

Міністар замежных спраў Пакістана Шах Махмуд Курэшы абвінаваціў Індыю ў тым, што яна не змагла «абараніць пакістанскага зьняволенага».

У сувязі з гэтым Пакістан афіцыйна падаў скаргу ў адрас індыйскага ўрада.

2 сакавіка Індыя і Пакістан працягвалі ўзаемныя артылерыйскія абстрэлы ў Кашміры. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыі агню. Пакістан паведаміў пра двух сваіх загінулых салдат. Індыйская паліцыя, са свайго боку, распавяла, што ў выніку агню напярэдадні загінулі маці і двое яе дзяцей.

26 лютага па паведамленьні ўладаў Індыі, індыйскія самалёты атакавалі на тэрыторыі Пакістана трэніровачныя цэнтры баевікоў, зьвязаных з нападам на індыйскія сілы ў Кашміры і гібельлю больш за 40 індыйскіх паліцэйскіх.

Гэты авіяўдар быў першым пасьля вайны паміж дзьвюма краінамі 1971 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG