Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажары ў бразыльскім футбольным клюбе загінулі 10 чалавек


Людзі чакаюць інфармацыі перад клюбам «Фламэнга» пасьля трагічнага пажару

Пры пажары ў акадэміі найбольш папулярнага ў Бразыліі футбольнага клюбу «Фламэнга» загінулі як мінімум 10 чалавек, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на заяву уладаў. Шасьцёра зь іх — падлеткі ва ўзросьце ад 14 да 17 гадоў.

Пажар здарыўся раніцай 8 лютага ў будынку ў Рыё-дэ-Жанэйру, дзе разьмяшчаецца інтэрнат юнацкай школы «Фламэнга». Праз ураган, які абрынуўся на горад, у будынку адключылі электрычнасьць і ваду. Сярод загінулых — шасьцёра маладых футбалістаў і чацьвёра супрацоўнікаў футбольнага клюбу.

Прычыны пажару невядомыя.

«Фламэнга» — самы папулярны футбольны клюб у Бразыліі. За каманду ў розныя гады гулялі 18 футбалістаў, якія сталі чэмпіёнамі сьвету. Каманда шэсьць разоў выйгравала чэмпіянат Бразыліі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG