Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі раскрытыкавалі БелАЭС. Менск назваў рашэньне «антыбеларускім»


БелАЭС
БелАЭС

Краіны — чальцы Канвэнцыі Эспа (Канвэнцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце) у чацьвер абвясьцілі, што пляцоўка для будаўніцтва па Беларускай АЭС была абраная неналежным чынам, з парушэньнем канвэнцыі.

МЗС Беларусі глыбока расчараваны гэтым рашэньнем, гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

«Профільны Камітэт нават не паспрабаваў растлумачыць, наколькі недастатковай была беларуская інфармацыя. Пры гэтым у парушэньне працэдур працы Камітэта Беларусь была пазбаўленая магчымасьці афіцыйна пракамэнтаваць неабгрунтаваныя прэтэнзіі да яе. Мы прынялі да ведама, што антыбеларускае рашэньне нарады было прынятае па ініцыятыве дэлегацыі Эўрапейскага зьвязу ва ўгоду Літве». — гаворыцца ў камэнтары МЗС

У Менску перакананыя, што рашэньне Нарады бакоў Канвэнцыі Эспа ніякім чынам не тычыцца пытаньняў бясьпекі БелАЭС.

«Гэтая тэма знаходзіцца па-за мандатам дадзенай Канвэнцыі. Увязваючы гэтыя пытаньні, літоўскі бок наўмысна ўводзіць усіх у зман».

Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімонтас Вайчунас, які ўзначальваў дэлегацыю Літвы на сустрэчы ў Жэнэве, назваў рашэньне «максымальна спрыяльным для Літвы».

«Сёньня ў пагадненьні краін была зацьверджаны выснова аб тым, што Беларусь пры будаўніцтве БелАЭС парушыла міжнародныя дамовы і канкрэтна Канвэнцыю Эспа, і парушыла гэтую канвэнцыю па трох артыкулах. Так што гэта канчатковае рашэньне».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG