Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўкцыён з «карцінамі Гітлера» сарваўся


Надпіс на акварэльным краявідзе, які ў студзені 2009 году спрабавалі прадаць на аўкцыёне ў Бэрліне.

Пяць карцінаў, аўтарства якіх прыпісваюць лідэру нацыскай Нямеччыны Адольфу Гітлеру, не знайшлі пакупнікоў на аўкцыёне ў нямецкім Нюрнбэргу. Пачатковыя цэны на карціны былі ад 19 тыся да 45 тысяч эўра.

Мэр Нюрнбэргу Ульрых Малі раней асудзіў аўкцыён як прыклад «кепскага густу».

Аўкцыённы дом Weidler ня стаў камэнтаваць прычыны правалу, але паведаміў, што пазьней можа адбыцца паўторны аўкцыён. Як піша брытанскае выданьне The Guardian, пакупнікоў маглі адпалохаць як высокія цэны гэтак і сумневы ў сапраўднасьці аўтарства карцін.

Сярод твораў, выстаўленых на продаж быў краявід з горным возерам, а таксама плеценае крэсла са свастыкай, якое, як мяркуецца, належала Гітлеру.

Аўкцыённы дом Weidler арганізаваў «спэцыяльны продаж» ў Нюрнбэргу — горадзе, дзе ў 1945 годзе пачаўся суд над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG