Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына дазволіла свастыку ў кампутарных гульнях


Бэніта Мусаліні (зьлева) і Адольф Гітлер

Нямеччына скасавала забарону на выкарыстаньне нацысцкіх сымбаляў, такіх як свастыка, у кампутарных гульнях і відэагульнях.

Установа, якая займаецца кантролем за гульнямі, абвясьціла 10 жніўня, што для атрыманьня дазволу выкарыстаньне такой сымболікі павінна быць «сацыяльна адэкватным». Гэта значыць, што сымбалі павінны выкарыстоўвацца для мастацкай ці навуковай мэты, альбо адлюстроўваць канкрэтныя гістарычныя падзеі.

У канцы мінулага году ў Нямеччыне і ва ўсім сьвеце адбылася ажыўленая дыскусія ў сувязі з цэнзураваньнем відэагульні «Wolfenstein II: The New Colossus». Дзеяньні гульні адбываюцца ў альтэрнатыўным сьвеце, дзе ў Другой сусьветнай вайне перамаглі нацысты. Адна зь дзейных асобаў гульні — пастарэлы Адольф Гітлер.

У нямецкай вэрсіі гульні Гітлеру прыбралі ягоныя знакамітыя вусікі, а свастыкі памянялі на трохкутныя сымбалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG