Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлінская паліцыя сканфіскавала карціны Гітлера


Карціны Адольфа Гітлера ў аўкцыённым доме ў Нюрнбэргу. Красавік 2009 году. Ілюстрацыйнае фота
Карціны Адольфа Гітлера ў аўкцыённым доме ў Нюрнбэргу. Красавік 2009 году. Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя Нямеччыны сканфіскавала тры карціны, якія нібыта намаляваў Адольф Гітлер. Паліцыя мяркуе, што гэта падробка.

Карціны былі выстаўленыя на продаж, аўкцыён павінен быў прайсьці 24 студзеня. Бэрлінская паліцыя заявіла, што яна канфіскавала тры карціны ў аўкцыённага дома Kloss, каб дасьледаваць, ці не зьяўляюцца яны падробкай. Пэйзажы датаваныя 1910 і 1911 гадамі, пад імі стаіць подпіс «A.Hitler». Напярэдадні прадстаўнік аўкцыёну Kloss ахарактарызаваў карціны як пазбаўленыя мастацкай каштоўнасьці.

Гітлер хацеў стаць мастаком да таго, як заняўся палітыкай. Стаўшы лідэрам нацысцкай партыі, ён арганізаваў масавыя забойствы больш як шасьці мільёнаў габрэяў падчас Галакосту.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG