Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі праходзяць «Маршы мацярынскага гневу». Ёсьць затрыманыя


Акцыя ў падтрымку Анастасіі Шаўчэнкі ў Казані, 10 лютага 2019.
Акцыя ў падтрымку Анастасіі Шаўчэнкі ў Казані, 10 лютага 2019.

У Маскве і Санкт-Пецярбургу затрымалі некалькі ўдзельнікаў няўзгодненай з уладамі акцыі пратэсту «Марш мацярынскага гневу».

У Екацерынбургу, Яраслаўлі, Казані, Махачкале, Арле і некалькіх іншых гарадах Расеі таксама прайшлі пратэсты — у падтрымку актывісткі «Адкрытай Расіі» Анастасіі Шаўчэнкі, якую судзяць па артыкуле аб «непажаданых арганізацыях», і актывісткі Ліі Мілушкінай у Пскове.

Напярэдадні 17-гадовая дачка Шаўчэнкі памерла ў бальніцы. Перад гэтым суд адмовіўся даць магчымасьць жанчыне наведаць дачку ў рэанімацыі.

«Памерла ў рэанімацыі, у якую Насту доўга не пускалі, бо яна знаходзіцца пад хатнім арыштам праз сваю грамадзянскую і, нават можна сказаць, маральную пазыцыю, — пішуць у фэйсбуку арганізатары "Маршу мацярынскага гневу". — Сёньня перасьлед жанчын, маці за тое, што яны хочуць лепшай будучыні, лепшай арганізацыі дзяржавы і грамадзтва ў нашай краіне, стаў штодзённасьцю!»

Арганізатары маршаў патрабуюць вызваліць жанчын і ўсіх палітвязьняў у Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG