Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі паўтарылі сюжэт фільму і абрабавалі банк праз каналізацыйныя тунэлі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сховішча дыямэнтаў у бэльгійскім Антвэрпэне абрабавалі; злачынцы праціснуліся праз каналізацыйныя трубы, не шырэйшыя за 40 сантымэтраў, паведамляе BBC.

У паліцыю Бэльгіі 3 лютага прыйшло паведамленьне аб рабаваньні найбуйнейшага сховішча дыямэнтаў у банку Антвэрпэну. Калі паліцыя прыбыла на месца, то заўважыла замкнутыя дзьверы банку і 30 вычышчаных дэпазытных ячэек.

Сьпярша зладзеі праціснуліся праз каналізацыйныя трубы, а пасьля прабілі тунэль, каб дабрацца да банку. Колькі канкрэтна выкралі, невядома, і гэта турбуе кліентаў банку, якія ня маюць інфармацыі пра свае дэпазытныя ячэйкі.

Такі варыянт рабаваньня банку ёсьць у шэрагу фільмаў, у тым ліку, у кінастужцы «Ва-банк».

Падобнае злачынства адбылося ў францускай Ніцы ў 1976 годзе. Тады рабаўнікі некалькі месяцаў капалі тунэль да банку Société Générale, а пасьля забралі грошы з 200 сэйфаў на мільёны даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG