Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як расейскі палярнік ледзь не забіў калегу. За спойлер кнігі?


Расейская станцыя «Бэлінсгаўзэн», сакавік 2014 году

Суд у Санкт-Пецярбургу спыніў крымінальную справу пра напад расейскага палярніка на калегу на антарктычнай станцыі «Бэлінсгаўзэн» у сувязі з прымірэньнем бакоў. Пра гэта паведамляе агенцтва РАПСИ. Нападніка абвінавачвалі ў замаху на забойства.

Інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку 2018 году. Паводле вэрсіі сьледзтва, супрацоўнік Арктычнага і антарктычнага інстытуту зваршчык Алег Белагузаў рэгулярна зьдзекваўся з калегі, электрыка Сяргея Савіцкага. Той падчас аднаго з канфліктаў накінуўся на крыўдзіцеля з нажом. Паводле адной з вэрсій, якую апублікавала газэта «Московский комсомолец», нагодай для канфлікту стала тое, што Белагузаў раскрыў імя забойцы ў дэтэктыве, які чытаў Савіцкі. Былы начальнік станцыі «Бэлінсгаўзэн» Уладзімір Чурун распавёў газэце, што папярэджваў калег пра псыхалягічную несумяшчальнасьць двух палярнікаў. Пасьля канфлікту Белагузава шпіталізавалі ў бальніцу ў Чылі.

Расейская станцыя «Бэлінсгаўзэн» разьмешчана на субантарктычным востраве Ватэрлоо. У лютым 2018 году станцыя сьвяткавала 50-годзьдзе, за гэты час на ёй працавалі 1172 савецкіх і расейскіх палярнікі, адзначае афіцыйны сайт Арктычнага і антарктычнага інстытуту.

Патрыярх расейскай праваслаўнай царквы Кірыл на станцыі «Бэлінсгаўзэн» у лютым 2016 году
Патрыярх расейскай праваслаўнай царквы Кірыл на станцыі «Бэлінсгаўзэн» у лютым 2016 году

На станцыі пабудаваны храм Расейскай праваслаўнай царквы і забясьпечваюцца трансьляцыі расейскага Першага каналу. Абодва палярнікі, якія ўдзельнічалі ў канфлікце, застаюцца супрацоўнікамі інстытуту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG