Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі скандал: школьнікам выдалі ежу з чарвякамі


Ілюстрацыйнае фота

Вучням ульянаўскай гімназіі № 33 далі на абед вафлі, у якіх выявілі мучных чарвякоў, паведамілі Idel.Реалии са спасылкай на бацькоў вучняў.

У прэс-службе адміністрацыі Ульянаўску прызналі факт пастаўкі няякаснай прадукцыі і запэўнілі, што яна была «неадкладна канфіскаваная».

Ва ўпраўленьні гораду заявілі, што пасьля праверкі да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнулі групу ўнутранага кантролю пастаўшчыка харчаваньня — кампаніі «Альтэрнатыва», а загадчыка вытворчасьцю кампаніі звольнілі.

Нядаўна Вайсковы аддзел Сьледчага камітэту Расеі распачаў крымінальную справу з нагоды заражэньня эхінакокамі больш як 20 курсантаў сувораўскага вучылішча Ульянаўскай вобласьці; хвароба дзяцей стала вядомай на стадыі лёгачнай паталёгіі: кісты і пашкоджаньні ў лёгкіх выявіла плянавае флюараграфічнае абсьледаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG