Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці стаўпецкага нападніка: «Я хачу папрасіць прабачэньня ва ўсіх сваякоў загінулых»


Каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства
Каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства

Жанчына расказала, кім марыў стаць сын і чым ён займаўся дома. Зь ёй пагутарылі naviny.by.

Маці падлетка са Стаўпецкай школы Аксана М. папрасіла прабачэньня ва ўсіх сваякоў загінулых і распавяла, што «цяпер не можа глядзець людзям у вочы».

«Я не магу сказаць. Ён у мяне добры сын. Як маці магу ахарактарызаваць толькі са станоўчага боку. Я не магу зразумець, што з ім такое адбылося. Калі б ён ужываў наркотыкі, я б заўважала, але ён дамасед. Ён заўсёды дома, дома і дома знаходзіўся. Нікуды не хадзіў. Ён рыхтаваўся стаць адвакатам па крымінальных справах. Не ведаю, як ён мог так паступіць, і што з ім адбылося», — распавяла маці падлетка.

Аксана М. таксама прыгадала, што ўчора 11 лютага з сынам бачыўся ягоны бацька.

«Ён нічога не памятае»

«Сын нічога не сказаў. Ён сядзіць, галаву апусьціўшы. Кажа, я нічога не памятаю, я нічога не ведаю», — распавяла жанчына.

Сёньня 12 лютага бацька аднёс перадачу сыну. Ягоная маці з малодшай дачкой знаходзяцца дома, зь імі працавалі псыхолягі.

11 лютага вучань Стаўпецкай школы В. напаў з нажом на настаўніцу, ён забіў яе і яшчэ аднаго вучня школы. Двое іншых школьнікаў у выніку нападу былі параненыя. Яны знаходзяцца ў лякарні.

Пра трагедыю ў Стоўпцах выказаўся Аляксандар Лукашэнка, ён адзначыў, што «у гэтым вінаватыя ўсе».

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG