Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У стаўпецкага нападніка ў заплечніку знайшлі дымавыя шашкі і малаток


Каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства

Нападнік у Стаўпецкай школе №2 зьбіраўся нанесьці ўдары нажом яшчэ аднаму школьніку, паведамляе Сьледчы камітэт.

Стаўпецкі школьнік, які 11 лютага забіў настаўніцу і вучня школы, а таксама цяжка параніў яшчэ двух вучняў, адмаўляецца адказваць на пытаньні сьледчых, пра гэта паведамілі пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін і прэсавая служба Сьледчага камітэту ў сваім тэлеграм-канале.

Цяпер сьледчыя зьбіраюцца дапытаць сваякоў нападніка, а таксама школьніка, якому ён таксама зьбіраўся нанесьці ўдары нажом.

У заплечніку ў нападніка знайшлі малаток, дымавыя шашкі і пэтарды. Сьледчыя прызначылі шэраг экспэртызаў, у тым ліку халоднай зброі, якой былі нанесеныя ўдары настаўніцы і вучням.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG