Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Анісім пра Стоўпцы: «У дарослых страчаная камунікацыя зь дзецьмі»


Хуткая дапамога каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства, 11 лютага 2019 году

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў па Стаўпецкай выбарчай акрузе Алена Анісім пракамэнтавала двайное забойства ў сярэдняй школе № 2 у Стоўпцах.

​Паводле Анісім, праблема ў тым, што ў дарослых вельмі часта няма шчыльных кантактаў зь дзецьмі, страчаная камунікацыя.

Алена Анісім
Алена Анісім

«Раней у вёсцы дзіця не магло прайсьці па вуліцы, каб зь ім не загаварыў дарослы. Цяпер бацькі занятыя працай, зарабляюць грошы, а дзеці жывуць у віртуальнай прасторы, у інтэрнэце, і сваімі праблемамі яны не прывыклі дзяліцца з бацькамі ці сябрамі.

У сілу разьвіцьця цывілізацыі, я б сказала, залішняга абвалу інфармацыі, нашы дзеці прадастаўленыя самі сабе. Мы мала часу трацім на глыбокія кантакты зь дзецьмі, мы мала іх выхоўваем у духу любові і клопату», — сказала Свабодзе Анісім.

Анісім мяркуе, што гэта той нэгатыўны прыклад цывілізацыі, рытму і ладу жыцьця, які мы сёньня маем.

«А дзеці часьцяком у сілу свайго падлеткавага ўзросту, калі ў іх павышаная псыхічная эмацыйнасьць, дробныя праблемы ўспрымаюць як глябальныя і альбо сканчаюць жыцьцё самагубствам, альбо ідуць на нейкую агрэсію. Вядома, нешта ж справакавала агрэсію ў стаўпецкага падлетка, а ніхто гэтага не заўважыў».

Алена Анісім — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў па 70-й Стаўпецкай выбарчай акрузе, сама родам зь вёскі Савоні Стаўпецкага раёну. У школе нумар два яна ніколі не была.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG