Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абрынулася сьцяна заводу «Інтэграл». Ёсьць загінулыя

абноўлена

На месцы здарэньня. Фота: Сьледчы камітэт

На менскім заводзе «Інтэграл» на двух мужчын абвалілася частка будынка на вуліцы Казінца, які зараз дэмантуюць. Мужчыны загінулі, піша Сьледчы камітэт.

Абноўлена, 18:15: Сьледчы камітэт паведаміў, што крымінальная справа распачатая паводле артыкулу за «парушэньне правілаў бясьпекі будаўнічых работаў, якое па неасьцярожнасьці пацягнула сьмерць чалавека» (ч.2 арт. 303 КК РБ). Вінаватага могуць пакараць абмежаваньнем волі да 5 гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады. Расьсьледаваньне працягваецца, прызначаны шэраг экспэртызаў.

63-гадовы мужчына загінуў на месцы здарэньня, другі ж памёр па дарозе ў мэдыцынскую ўстанову.​

«Будынак быў закінуты, яго зносілі, абгарадзіўшы два мэтры каля дарогі. Там хадзілі людзі і езьдзілі машыны», — піша Onliner.by са спасылкай на відавочцу здарэньня.

Завод «Інтэграл» у Менску
Завод «Інтэграл» у Менску

Намесьнік генэральнага дырэктара прадпрыемства па пэрсанале Мікалай Тарасевіч знаходзіцца на тэрыторыі «Інтэграла», — паведамілі Свабодзе ў прыёмнай. Іншую інфармацыю ў прыёмнай і канцылярыі не камэнтуюць.

Астатнія тэлефоны прадпрыемства не адказваюць ці пераключаныя на аўтаадказчык.

На месцы здарэньня праводзяць агляд сьледча-апэратыўная група, супрацоўнікі МНС і міліцыі. У прэсавай службе МНС сказалі, што іх супрацоўнікі на месца здарэньне не выклікаліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG