Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская міліцыя выявіла цэлую фабрыку па вытворчасьці марыхуаны. ФОТА


Віцебскія апэратыўнікі разам з АМАПам затрымалі грамадзян, якія арганізавалі сапраўдную фабрыку па вытворчасьці марыхуаны, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, «выяўленая вытворчасьць — найбуйнейшая на тэрыторыі рэспублікі за апошнія гады».

Фігуранты нелегальнага бізнэсу трапілі ў поле зроку апэратыўнікаў пасьля таго, як сталі пашыраць свой рынак збыту марыхуаны. Праваахоўнікі выйшлі на пасёлак у Менскай вобласьці, дзе ў адным з катэджаў плошчай каля 200 кв.м хаваліся вялізныя цяпліцы.

«Аўтаномная сыстэма энэргазабесьпячэньня, якая падтрымлівала ў патрэбным рэжыме мікраклімат, прадуманы падыход да агратэхнікі — усё ўказвала на значныя маштабы вытворчасьці. Толькі гаршковых расьлінаў, якія знаходзіліся ў розных фазах росту, налічылі некалькі сотняў. Тут жа знаходзіўся і гатовы да рэалізацыі прадукт — высушаныя і здробненыя шышкі і лістота канопляў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Цяпер апэратыўнікі высьвятляюць усе падрабязнасьці крымінальнага бізнэсу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG