Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі студэнт зьехаў у Хэльсынкі пасьля «Параду чэлесаў»


Украінская праваабаронца Аксана Чэлышава напісала ў фэйсбуку, што ўкраінскі студэнт Спартак Хачанаў зьехаў у Хэльсынкі. Яго адлічылі з Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Украіны пасьля аўтарскай выставы «Парад чэлесаў».

«З [Хачанавым] усё ў парадку. Цяпер ён далёка ад тых, хто пагражаў яму і яго сябрам па Акадэміі. Ён сярод сяброў і калегаў у Хэльсынкі. Праграма гарадоў, якія гарантуюць бясьпеку для мастакоў, у дзеяньні», — напісала Чэлышава.

Хачанава адлічылі з Акадэміі за паўгода да выпуску — паводле афіцыйнай вэрсіі, за непасьпяховасьць. Сам скульптар сьцьвярджае, што выкладчыкі не зразумелі ягоных пацыфісцкіх інсталяцый. Ён адлюстраваў вайсковы парад, і ўдзельнікі, і вайсковая тэхніка якога прадстаўленыя ў форме мужчынскіх палавых органаў. Такім чынам, кажа аўтар, ён хацеў выказаць сваё стаўленьне да вайсковых парадаў.

23 студзеня на пасяджэньне вучонай рады, дзе абмяркоўвалі адлічэньне Хачанава, прыйшлі прадстаўнікі праварадыкальнай арганізацыі С14.

«С14 прыйшлі ў Акадэмію выяўленчага мастацтва, — напісаў адзін з удзельнікаў арганізацыі Сяргей Бондар у фэйсбуку. — Убачыць, як рэктарат адлічвае данецкага ватніка і маральнага вырадка Спартака Хачанава. Гэты падонак нядаўна зладзіў "парад чэлесаў", як параўнаньне з парадам нашых войскаў».

Нацыяналісты спрабавалі пагаварыць з Хачанавым, але сустрэцца ім не ўдалося. Аднакурсьнікі студэнта выйшлі з акцыяй пратэсту ў яго падтрымку.

Сам студэнт у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее Время» запэўніваў, што пакрыўдзіць нікога не хацеў, і настойващ, што мае права на свабоднае выказваньне думкі. Супраць чаго менавіта ён выступае, Спартак Хачанаў сказаць ня змог: «Пакрыўдзіць — гэта такая штука. Камусьці можа падабацца, камусьці не падабацца».

Хачанаў родам з Азэрбайджану, але вырас у Данецкай вобласьці, на тэрыторыі, якую цяпер сёньня кантралююць прарасейскія сэпаратысты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG