У Чавусах судзяць за перавышэньне службовых паўнамоцтваў у спалучэньні з гвалтам і зьнявагаю пацярпелых былога дырэктара Магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 Алега Малышкіна, а таксама двух яго намесьнікаў.
Брытанская паліцыя заявіла, што знайшла ёмістасьць з нэрвова-паралітычным рэчывам, якім 30 чэрвеня былі атручаныя двое жыхароў гораду Эймсбэры.
Пра гэта абвясьціў намесьнік генэральнага пракурора ЗША Род Розэнстайн.
Чаму хвалі карупцыйных справаў у Беларусі такія масавыя? Больш ці менш стала карупцыі ў параўнаньні з 1994 годам? Вынік барацьбы з карупцыяй у Беларусі — швэдзкая чысьціня ці сталінскі 37-ы год? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка, рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Капітан ДАІ ў Берасьці спыніў брыгаду хуткай дапамогі, якая везла ў шпіталь пацыента, каб выпісаць штраф за парушэньне правілаў дарожнага руху.
Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму прыгаварыў да васьмі гадоў калёніі строгага рэжыму ўкраінца Яўгена Панова па справе «крымскіх дывэрсантаў».
Шэраг менчукоў адзначаў, што пры даволі высокіх коштах рэканструкцыі каналізацыя там зладжаная сумнеўным чынам, ды й нават вадасьцёкавыя трубы з дамоў не заведзеныя пад зямлю.
Глыбіня падтапленьня пэўных участкаў падчас залевы 12 ліпеня ў Берасьці дасягала 80 сантымэтраў.
Паліцыя ў брытанскім горадзе Солсбэры займаецца расьсьледаваньнем новага атручэньня паблізу рэстарана Zizzi. У гэтым рэстаране абедалі Сяргей і Юлія Скрыпалі, перад тым як у іх зьявіліся сымптомы атручэньня.
У Кітаі ў выніку выбуху на хімічным заводзе загінулі 19 чалавек, параненыя 12, паведамляе агенцтва Reuters.
На падмаскоўным аэрадроме Раменскае лётчыкі здолелі пасадзіць лайнэр Sukhoi SuperJet, у якога перад пасадкай ня выйшла правая стойка.
У справе аб злоўжываньнях чыноўнікаў з мэдыцынскай галіны ўжо больш за 60 фігурантаў, 37 зь іх затрыманыя. Усяго ў справе канфіскавана ці кампэнсавана «больш за 15 мільёнаў даляраў», сьцьвярджае КДБ.
Паводле ГУБАЗіК, затрыманы ўзяў хабар у 85 тысяч эўра за забесьпячэньне перамогі «патрэбнага» пастаўшчыка тэхналягічнага абсталяваньня і своечасовай платы. Дома ў яго канфіскавалі 140 тысячаў даляраў.
Моцная сьпякота і дэфіцыт вады выклікалі асьцярогі з нагоды магчымай успышкі захворваньня ў пацярпелых ад паводкі раёнах на захадзе Японіі. Колькасьць загінулых ад самай сур’ёзнай прыроднай катастрофы за апошнія 36 гадоў наблізілася да 200.
«Представляет опасность для Российской Федерации». Арцёма Маркіна затрымалі на навуковай канфэрэнцыі, бо нібы яму забаранілі ўезд у краіну, пасьля абвінавацілі нібыта ва ўжываньні наркотыкаў, цяпер вызвалілі.
Айк Саргсьян, мяркуюць сьледчыя, наўмысна страляў у чалавека, але віну на сябе ўзяў зусім іншы, які «памірыўся» з пацярпелым. Айк і ягоны брат Нарэк Саргсьян пагражалі пацярпеламу забойствам, калі ён раскажа, што адбылося напраўду.
Суседка падзялілася вэрсіяй, чаму 5-гадовы хлопчык вываліўся з вакна на сёмым паверсе ў менскім мікрараёне Сухарава.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў за хабар дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага, у яго схованках выяўлена 500 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў старшыня КДБ Валеры Вакульчык
Трое, якія выжылі, і адна загіблая: такі на сёньняшні дзень лік ахвяраў атрутнага рэчыва «Навічок» у брытанскім графстве Ўілтшыр.
11 ліпеня ў Менску нібыта дапыталі віцэ-прэм'ера, экс-міністра аховы здароўя Васіля Жарко.
Генпракуратура, МУС і Служба дзяржбясьпекі Азэрбайджану паведамілі, што двое паліцыянтаў загінулі ад нажавых ранаў падчас пратэстаў у горадзе Гянджа, другім паводле велічыні азэрбайджанскім горадзе.
Карантын для прафіляктыкі шаленства Баранавіцкі гарвыканкам абвясьціў 10 ліпеня.
Ад залеваў на захадзе Японіі ў горадзе Курашыкі загінулі 176 чалавек.
Міжнародная фэдэрацыя футбола (FIFA) запрасіла дзяцей, якіх нядаўна выратавалі з затопленай пячоры ў Тайляндзе, прыняць удзел у фінале чэмпіянату сьвету ў Маскве 15 ліпеня, але лекары кажуць, што ім рана зьдзяйсьняць такую вандроўку.
У ПАР пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт. Паводле дадзеных AFP, пацярпелі ня менш за 19 чалавек. Інфармацыі аб загінулых пакуль няма.
Лаўра Кёвэшы займала пасаду галоўнага пракурора Нацыянальнай антыкарупцыйнай управы. Яна праславілася тым, што ня брала хабараў і завяла больш за 1500 справаў на карупцыянэраў усіх узроўняў
Тры дні кожнае дзіця праз вузкае затопленае «жарало» ва ўмовах нулявой бачнасьці выводзілі двое вадалазаў.
У Тайляндзе трэці дзень працягваецца выратавальная апэрацыя. На паверхню выведзенае адзінаццатае дзіця, у пячоры пакуль яшчэ застаецца адзін падлетак і дарослы трэнэр.
Арцём Маркін быў затрыманы расейскай палітыкай у Цьвярской вобласьці падчас навуковай канфэрэнцыі «Прамухінскія чытаньні» — выявілася, што яму забаронены ўезд у Расею.
Кіраўнік штабу па выратаваньні дзіцячай футбольнай каманды, якая апынулася разам з трэнэрам у затопленай пячоры на поўначы Тайлянду, паведаміў аб пачатку трэцяй, завяршальнай стадыі апэрацыі па вызваленьні падлеткаў.
Атрымальнікі і давальнік хабару ўзятыя «на гарачым». Паводле сьледчых, прадстаўнік беларуска-расейскай кампаніі даваў хабар за закупліваньне камплектных частак у «правільнага» пастаўшчыка. Усе ўзятыя пад варту, «даюць прызнальныя паказаньні».
Ва Ўзбэкістане звольнілі міліцыянта пасьля таго, як відэа ягоных зьдзекаў над затрыманай жанчынай было апублікаванае ў СМІ. Супрацоўнікі АУС гораду Катакурган ў Самаркандзкай вобласьці прымусілі жанчын, затрыманых паводле падазрэньня ў крадзяжы, распрануцца дагала і зьнялі гэта на відэа.
Міністар абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан усклаў адказнасьць на Расею за сьмерць 44-гадовай брытанкі Дон Стэрджэс, якая тыдзень таму трапіла ў шпіталь з сымптомамі атручваньня, паведамляе Reuters. Улады заявілі, што жанчына была атручаная нэрвова-паралітычным агентам «Навічок».
Выратаваныя пяты, шосты, сёмы і восьмы хлопчыкі, у пячоры застаюцца яшчэ чацьвёра падлеткаў і іх трэнэр.
Беларускім кліентам расейскага турапэратара «Наталі Турс» ня трэба хвалявацца. Хто ўжо адпачывае, вернуцца дадому. А тым, хто набыў пуцёўкі, прапануюць іншыя варыянты. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка «Ростуризма» Алега Сафонава паведамляе сайт Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Генэральная пракуратура не прыслухалася да патрабаваньняў маці загінулага салдата накіраваць справу на дасьледаваньне. Суд можа пачацца ў жніўні.
На захадзе Японіі ў горадзе Курашыкі прайшлі беспрэцэдэнтныя залевы, у выніку якіх загінула сама меней 70 чалавек, а таксама засталіся без прытулку 1000 чалавек.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
На поўначы Тайлянду чацьвёра з дванаццаці школьнікаў выведзеныя з затопленай пячоры. Пад зямлёй застаюцца дзевяць чалавек. Трынаццаць замежных дайвэраў і пяцёра тайскіх вайскоўцаў з адмысловага аддзелу марскіх апэрацыяў пачалі сёньня раніцай выратавальную апэрацыю.
Дырэктар Эўрапейскай памежнай службы Frontex выказаў занепакоенасьць у сувязі з пашырэньнем новага маршруту, якім уцекачы прыбываюць у Эўропу.
У Менску падчас пікету салідарнасьці з палітвязьнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадзкая актывістка Ніна Багінская.
На закансьпіраваным складзе пад Менскам знайшлі 14 тон сумесі для вытворчасьці наркотыкаў. Кошт тавару ацэньваецца ў 700 тысячаў даляраў.
Кампанія «Кіеўвадаканал» заяўляе, што пастаўкі пітной вадзіў Украіны пад пагрозай.
Увечары 6 ліпеня каля ўваходу ў будынак Баранавіцкага аўтавакзала жанчына нарадзіла дзіця.
У 120-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку ў Менску, загінуў 29-гадовы афіцэр-капітан Аляксей Мензурэнка.
Літоўскі турыст паспрабаваў патрапіць на легендарны крэйсэр «Аўрора» у Санкт-Пецярбургу, крычучы, што ён «хоча стрэліць па Зімовым палацы» і «зладзіць новую рэвалюцыю ў Расеі».
У Магілёве на недабудаваным вясьлярным канале змыла грунт, пашкодзіла ліўневы калектар. Яміна пагражае паглынуць і ходнік, які за два мэтры ад яе. Крыху наводдаль праезная частка.
Брытанцы Чарлі Роўлі і Дон Стэрджеэс з Эймсбэры зазналі ўзьдзеяньне нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок» пасьля таго, як узялі ў рукі заражаны прадмет, што знаходзіўся ў замкнёнай прасторы.
Прычыны аварыі пакуль не называюцца. Сьцьвярджаецца, што пілёт быў дасьведчаным, а самалёт — надзейным. Міг-29 выконваў навучальнае заданьне па перахопе двух адзінкавых самалётаў.
Загрузіць яшчэ