На падмаскоўным аэрадроме Раменскае лётчыкі здолелі пасадзіць лайнэр Sukhoi SuperJet, у якога перад пасадкай ня выйшла правая стойка.
— Самалёт прызямліўся на запененую паласу бяз правай стойкі шасі, перад прызямленьнем яна так і ня выйшла. Экіпаж не пацярпеў, пасажыраў на борце не было, — цытуе сваю крыніцу Interfax.ru.
Паводле яго, самалёт экспэрымэнтальнай авіяцыі ўзьняўся ў паветра для аблёту. Пасадачную паласу пакрылі пенай, каб запабегчы ўзгараньня паветранага судна.
Праз інцыдэнт аэрапорт часова зачыніў узьлётна-пасадачную паласу, — паведамляе ТАСС.
У сувязі з гэтым на некалькі гадзінаў затрымаліся рэйсы авіякампаніі «Белавія» зь Менску ў Маскву і назад.