Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацярпелых ад залеваў у Японіі перавысіла 170 чалавек


Залева на захадзе Японіі пашкодзіла дарогі

Ад залеваў на захадзе Японіі ў горадзе Курашыкі загінулі 176 чалавек, паведамляе CNN.

Залевы на захадзе Японіі ў лічбах:

  • 75 000 спэцыялістаў займаюцца пошукамі і ратаваньнем пацярпелых;
  • 1000 чалавек засталіся без прытулку;
  • 100 чалавек знаходзяцца ў бальніцах;
  • 60 чалавек зьніклі бязь вестак.

Дажджы прывялі да апоўзьняў і выхаду рэк зь берагоў, што вымусіла многіх людзей ратавацца на дахах дамоў.

Ратавальнікі выкарыстоўвалі верталёты і чаўны пасьля таго, як рэкі выйшлі зь берагоў.
Ратавальнікі выкарыстоўвалі верталёты і чаўны пасьля таго, як рэкі выйшлі зь берагоў.

Горад Курашыкі з насельніцтвам крыху менш за 500 тысяч чалавек мацней за ўсё пацярпеў ад праліўных дажджоў, якія залілі некаторыя часткі заходняй Японіі, у тры разы перавысіўшы звычайны для ліпеня ўзровень ападкаў.

Японская тэлевізія паказала, як людзі (відаць, пацыенты і супрацоўнікі) чакаюць выратаваньня на бальконе ў мясцовай лякарні. Прадэманстравалі і кадры з аўтамабілямі, якія плаваюць у каламутнай вадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG