Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На захадзе Японіі ў выніку магутных залеваў загінулі больш за 70 чалавек, 60 зьніклі бяз вестак


На захадзе Японіі ў горадзе Курашыкі прайшлі беспрэцэдэнтныя залевы, у выніку якіх загінула сама меней 70 чалавек, а таксама засталіся без прытулку 1000 чалавек.

Каля 100 чалавек знаходзяцца ў бальніцы. Яшчэ 60 чалавек зьніклі бязь вестак, паведамляе нацыянальны вяшчальнік NHK.

Ратавальнікі выкарыстоўвалі верталёты і чаўны пасьля таго, як рэкі выйшлі зь берагоў.

Дажджы прывялі да апоўзьняў і выхаду рэк зь берагоў, што вымусіла многіх людзей ратавацца на дахах дамоў.

Горад Курашыкі з насельніцтвам крыху менш за 500 тысяч чалавек мацней за ўсё пацярпеў ад праліўных дажджоў, якія залілі некаторыя часткі заходняй Японіі, у тры разы перавысіўшы звычайны для ліпеня ўзровень ападкаў.

Японскае тэлебачаньне паказала, як людзі, відаць пацыенты і супрацоўнікі, чакаюць выратаваньня на бальконе ў мясцовай бальніцы. Прадэманстраваныя кадры з аўтамабілямі, якія плаваюць у каламутнай вадзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG