Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі турыст спрабаваў захапіць крэйсэр «Аўрора» і ўзьняць у Расеі рэвалюцыю


Russia - Saint Petersburg, symbol, generic, channel,
Russia - Saint Petersburg, symbol, generic, channel,

Літоўскі турыст паспрабаваў патрапіць на легендарны крэйсэр «Аўрора» у Санкт-Пецярбургу, крычучы, што ён «хоча стрэліць па Зімовым палацы» і «зладзіць новую рэвалюцыю ў Расеі».

Жыхар гораду Клайпеда 5 ліпеня спрабаваў трапіць на карабель, які стаіць на прыколе ля Петраградзкай набярэжнай Пецярбургу, па адкрытым на той момант трапе на вачах у шматлікіх турыстаў, паведамляе РИА «ФАН».

Аднак супрацоўнікі паліцыі і Расейскай гвардыі, ужыўшы фізічную сілу, затрымалі мужчыну. Таксама на месца здарэньня прыбылі супрацоўнікі ФСБ, а затым і псыхіятры.

У выніку сілавікі, атачыўшы «рэвалюцыянэра» шчыльным колам, правялі 40-гадовага грамадзяніна Літвы ў карэту хуткай дапамогі, якая даставіла яго ў псыхіятрычную клініку.

Усё гэта адбывалася на вачах у вялікай групы турыстаў зь Японіі, якія прыбылі на экскурсію па крэйсэры, адзначаецца ў публікацыі.

«Аўрору» захоплівалі і раней

У верасні летась славуты крэйсэр «захапілі» грамадзянскія актывісты і фэміністкі ў касцюмах блазнаў, зладзіўшы на палубе антываенную акцыю. Яны называлі сябе «антываеннымі актывістамі Клоўнскай дзяржавы». Паводле ўдзельнікаў акцыі, яны парадзіравалі супольныя вайсковыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017» і ваенную прапаганду ў РФ, мэта якой — «адцягненьне ўвагі насельніцтва ад рэальных праблем». У выніку ахова крэйсэра выгнала «блазнаў», але нікога зь іх пры гэтым не затрымалі.

Крэйсэр «Аўрора», які ў кастрычніку 1917 году халастым стрэлам даў сыгнал да штурму Зімовага палаца, зрабіў адным з сымбаляў «Кастрычніцкага рэвалюцыі». Цяпер гэты браняпалубны крэйсэр першага рангу лічыцца помнікам расейскага караблебудаваньня, гісторыі вайсковага флёту і падзеяў 1917 году, а таксама лічыцца аб’ектам культурнай спадчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG