Расейскія войскі абстралялі Адэсу, ёсьць забітыя і параненыя сярод цывільных

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскія войскі вечарам у панядзелак нанесьлі ракетныя ўдары па Адэсе. Як паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер, загінулі пяцёра мірных жыхароў — тры жанчыны і адзін мужчына. 23 чалавекі атрымалі раненьні, у тым ліку чатырохгадовая дзяўчынка.

Пажар пасьля расейскага ракетнага ўдару па Адэсе 29 красавіка 2024
Пажар пасьля расейскага ракетнага ўдару па Адэсе 29 красавіка 2024

Спачатку паведамлялася пра дваіх загінулых. Пашкоджаныя жылыя дамы і цывільная інфраструктура. Узьнік пажар у Палацы студэнтаў Адэскай юрыдычнай акадэміі.

У Адэскай вобласьці 30 красавіка абвясьцілі дзень жалобы.

Пажар пасьля расейскага ракетнага ўдару па Адэсе 29 красавіка 2024
Пажар пасьля расейскага ракетнага ўдару па Адэсе 29 красавіка 2024

Пра абстрэлы ў панядзелак паведаміў і кіраўнік Харкаўскай вобласьці Алег Сінягубаў. Там пацярпелі двое — мужчына і жанчына.

  • Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Гібель мірных жыхароў і разбурэньні цывільнай інфраструктуры расейскае камандаваньне не камэнтуе.

​
XS
SM
MD
LG