Калі загарэўся дом, дзеці былі адны, без дагляду, бацька працаваў у полі, а іх маці выпівала ў суседзяў. Васьмігадовая дзяўчынка загінула на пажары.
Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра шматлікія адмены авіярэйсаў з Кіева і рэкамэндуе бларускім турыстам уважліва ставіцца да выбару турыстычных кампаній.
Пацярпелыя 1 ліпеня ў ДТЗ на Гомбарскім перавале ў Грузіі беларускія турысты дастаўленыя ў шпіталь у Тэлаві, паведамляе мясцовы тэлеканал «Руставі 2».
Удзельнікі анархісцкага руху Беларусі паведамляюць у сацыяльных сетках, што іх сустрэчу пад Крупкамі разагнаў са зброяй Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР).
Асуджаны на 25 гадоў турмы рэцыдывіст Рэдуан Фаід паўторна ўцёк з турмы. У нядзелю, 1 ліпеня, трое ўзброеных людзей прызямліліся ў двары папраўчай установы на верталёце і адляцелі разам са злачынцам.
ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса адбылося ў Грузіі. Аўтобус з турыстамі перакуліўся на Гамборскім перавале. Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на грузінскі тэлеканал «Руставі 2».
47 чалавек загінулі ў выніку падзеньня аўтобуса ў цясьніну ў штаце Уттаракханд на поўначы Індыі, паведамляе тэлеканал NDTV.
У лесе каля вёскі Чырвоная Буда ў Добрускім раёне выявілі несанкцыянаваны могільнік буйной рагатай жывёлы. Як высьветлілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласьці, у гаспадарцы ня толькі схавалі масавы падзеж жывёлы, але і займаліся прыпіскамі.
42-гадовы амэрыканец Марк Алан Бэркавіц падазраецца ў тым, што ўдарыў жонку малатком па галаве. Калі ён убачыў, што яна яшчэ жывая, узяў шнур і задушыў яе.
«Думаю, гэта зьвязана з «ЛГБТ-клюмбай» каля менскага гарадавога», – выказаў меркаваньне адзін са сьведкаў міліцэйскай праверкі.
Меркавана, затрыманыя Вольга Мікалайчык, Барыс Анікееў, Дзяніс Урбановіч і Павал Севярынец.
Машыны з бронетэхнікай, якія ехалі па праспэкце Незалежнасьці ў Менску на рэпэтыцыю параду, не прапускалі нават машыны хуткай дапамогі зь мігалкамі.
Настаўніца раздрукавала блянкі з інтэрнэту, яна нібыта ня ведала, што гэта сьцяг і герб Украіны.
Анархістку Марфу Рабкову, якая накіроўвалася цягніком зь Вільні ў Беларусь, зьнялі зь цягніка, памежнікі забралі пашпарт, паведамляе сайт Вясна 96.
Андрэя Шаўлюгу абвінавачваюць у «непадпарадкаваньні праваахоўнікам». Ён і тры ўдзельнікі акцыі — акторы «Свабоднага тэатру» — правялі ноч у ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. У чым абвінавачваюць актывістаў, невядома.
«Гэта наогул ідыятызм, немагчыма вытлумачыць! — абураецца Дашкевіч. — Калі нам выдадуць дакумэнт, што крыжы канфіскуюцца для зьнішчэньня, то нават для Беларусі гэта будзе нейкая новая вяха юрыспрудэнцыі».
«Зразумела, што, апроч крыжоў, іх нічога не цікавіла, — разважае Мінец. — Зразумела, што яны выконвалі загад, ня больш і ня менш».
Дашкевіч быў затрыманы зранку 29 чэрвеня напярэдадні спробы выставіць новыя крыжы каля рэстарацыі «Поедем поедим», якая месьціцца пад мэмарыяльным комплексам Курапаты. У актывістаў ёсьць «плян Б».
Дашкевіч вёў трансьляцыю на Facebook напярэдадні ўстаноўкі крыжоў. Падобна, яго затрымалі «людзі ў цывільным», калі супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтобус з крыжамі.
У амэрыканскім горадзе Анапаліс (штат Мэрылэнд) адбылася страляніна каля рэдакцыі выданьня Capital Gazette. 5 чалавек загінулі, яшчэ некалькі — сур’ёзна параненыя, паведаміў прадстаўнік паліцыі.
Паводле прадстаўніцы ведамства Гізэр Наўэрт, агулам ахвярамі нападу сталі 26 амэрыканцаў.
Пазаштатны карэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга быў затрыманы сёньня каля будынка Міністэрства ўнутраных справаў. Ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Здабыткам галоснасьці стала яшчэ ня ўся інфармацыя пра карупцыйныя злачынствы, сказаў 28 чэрвеня старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Валеры Вакульчык у Савеце рэспублікі.
У беларускім войску ёсьць сур'ёзныя праблемы зь нестатутнымі адносінамі. Да такой высновы прыйшло РГА “Прававая ініцыятыва”, якое апублікавала вынікі маніторынгу парушэньняў правоў чалавека ў арміі. Больш за палову апытаных зазналі ў войску фізычны гвалт, псыхалягічны ціск, у многіх камандзіры вымагалі грошы і рэчы.
Расейскі алігарх Алег Дзерыпаска пазычыў былому кіраўніку перадвыбарнага штабу прэзыдэнта ЗША Полу Манафорту 10 мільёнаў даляраў, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на судовыя дакумэнты, зьвязаныя са справай Манафорта.
Паводле «Мінсктрансу», цяпер з нагоды здарэньня праводзіцца праверка.
27 чэрвеня ў Менску супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС з дапамогай зводнага атраду хуткага рэагаваньня затрымалі грамадзяніна Банглядэшу, які датычны да арганізацыі каналу незаконнай міграцыі суайчыньнікаў у Эўразьвяз транзытам празь Беларусь.
У Магілёве падчас трэніроўкі патануў у Дняпры гадаванец цэнтру алімпійскага рэзэрву вясьлярных відаў спорту. На 14-гадовым хлопцу не было ратавальнай камізэлькі, і калі човен перавярнуўся, ён сам выплысьці ня змог.
У Менску ўвечары 26 чэрвеня затрымалі мужчыну, які страляў па мінаках з вакна сваёй кватэры, паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.
Страты, якія панёс гаспадар аўтамабіля «Фольксваген» праз наезд на яго баявой машыны пяхоты ў Горадні, будуць кампэнсаваныя афіцэрамі воінскай часткі.
Увечары 25 чэрвеня арт-аб'ект на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая, прысьвечаны першай у Беларусі нобэлеўскай ляўрэатцы беларускай пісьменьніцы Святлане Алексіевіч, зьнялі.
Міжнародная футбольная фэдэрацыя ФІФА пакарала двух гульцоў зборнай Швайцарыі штрафамі за палітычныя жэсты падчас гульні супраць зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце сьвету па футболе.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнародаваў выяўленыя факты хабарніцтва ў сфэры аховы здароўя — пры закупах лекаў і мэдычнага абсталяваньня.
Ва Украіне ў ноч на нядзелю адбыўся чарговы напад на цыганскі табар, у выніку адзін чалавек загінуў, трое былі параненыя.
Нямецкія актывісты ўратавалі больш як 200 уцекачоў у міжнародных водах Міжземнага мора яшчэ 21 чэрвеня, але да гэтага часу ніводная краіна не пагадзілася ўпусьціць судна Lifeline у свае порты. Цяпер судна знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Мальты.
За 5 месяцаў 2018 году ў Беларусі зафіксавана 1107 карупцыйных злачынстваў — гэта амаль удвая болей, чым летась.
Намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук 25 чэрвеня раскрыў прычыну затрыманьня памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейкі.
Падазраваныя ў нападзе на лягер цыганоў у Львоўскай вобласьці прызналі сябе чальцамі групоўкі «Цьвярозая і злая моладзь», якая выкарыстоўвае сымболіку ўльтраправай нацыяналістычнай арганізацыі Misanthropic Division.
Адзін чалавек загінуў і чацьвёра атрымалі раненьні падчас нападу невядомых на лягер, у якім жылі цыганы, на ўскраіне Львова.
Пацярпелы ад наезду БМП гарадзенец Іван Бялоцкі ніякіх прэтэнзій да вайскоўца, які кіраваў танкам, ня мае.
У Абалонскім раёне Кіева ў адным з рэстаранаў уладальнік установы страляў па наведніках, у выніку адзін чалавек загінуў, яшчэ двое параненыя.
Пацярпелы кіроўца кампэнсацыяй задаволены.
Легкавы аўтамабіль, на які наехала БМП, атрымаў мэханічныя пашкоджаньні, а ягонаму кіроўцу аказана дапамога. Пра гэта гаворыцца на сайце Міністэрства абароны.
Зьмітра Дашкевіча затрымалі за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Празь некалькі гадзінаў адпусьцілі..
БМП занесла на дарозе на выезьдзе з Горадні ў бок Сапоцкіна. Ён наехаў на «Фальксваген». Здарэньне адбылося каля павароту з галоўнай дарогі на базу адпачынку «Прывал». Усе жывыя.
Ва ўкраінскім пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» затрымалі беларускага грамадзяніна, які спрабаваў вывезьці з Украіны бяз мытнага афармленьня запчасткі да стралковай зброі.
Выбух і пажар адбыліся ўвечары 21 чэрвеня каля 19 гадзін ў адным з цэхаў бабруйскага прадпрыемства «ФанДАК».
У адной з вайсковых частак Полацкага гарнізону 22 чэрвеня скончыў жыцьцё самагубствам вайсковец прапаршчык, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны.
Вайсковая пракуратура Чарнігаўскага гарнізона затрымала грамадзяніна Беларусі, жыхара Гомля, за прапанову ўкраінскаму памежніку хабару ў памеры 100 даляраў для бесьперашкоднага ўезду ва Ўкраіну. Прозьвішча затрыманага не называецца.
Брэйвік сьцьвярджае, што ўмовы ўтрыманьня яго ў нарвэскай турме нялюдзкія, паведамляе агенцтва Reuters.
Загрузіць яшчэ