Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча затрымалі за банэр «Курапаты — дарога смерці». Сярод начы адпусьцілі


Зьмітра Дашкевіча затрымалі за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён у Бараўлянскім РАУС. Пра гэта паведамляе блогер Эдуард Пальчыс, які стаў сьведкам затрыманьня.

Абнаўленьне 04:30: празь некалі гадзінаў іх зь сябрам адпусьцілі.

Тэлефон Бараўлянскага РАУС не адказвае.

Разам з Дашкевічам затрыманы актывіст Валер Жэбрак за «транспартаваньне незаконных прадметаў». Ён дапамагаў перавозіць банэр «Курапаты - дарога сьмерці». Гэты банэр Зьміцер Дашкевіч усталяваў сёньня каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім».

«Курапаты — дарога смерці» — так называўся артыкул Зянона Пазьняка пра масавыя забойствы ва ўрочышчы, апублікаваны 30 гадоў таму.

Старшыня сельсавету прыехаў да Дашкевіча ў Курапаты
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:29 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG