Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45 чалавек загінулі пры падзеньні аўтобуса ў цясьніну ў Індыі


Архіўнае фота. Разьбіты школьны аўтобус у Хімачал-Прадэш ў Індыі, 10 красавіка 2018 году
Архіўнае фота. Разьбіты школьны аўтобус у Хімачал-Прадэш ў Індыі, 10 красавіка 2018 году

47 чалавек загінулі ў выніку падзеньня аўтобуса ў цясьніну ў штаце Уттаракханд на поўначы Індыі, паведамляе мясцовы тэлеканал NDTV.

Паведамляецца, што ўсяго ў аўтобусе знаходзіліся каля 50 чалавек. 45 зь іх памерлі на месцы, цяжка параненых даставілі ў бальніцу. Прычына аварыі пакуль не вядомая, паведамляе мясцовая паліцыя.

У красавіку больш за 20 дзяцей загінулі пры падзеньні аўтобуса ў цясьніну ў індыйскім штаце Хімачал-Прадэш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG