Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік Лукашэнкі «накурыў» аж на 200 тысяч даляраў


Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Сяргей Раўнейка
Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Сяргей Раўнейка

Намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук 25 чэрвеня раскрыў прычыну затрыманьня памочніка Аляксандра Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейкі.

«Ён атрымаў хабар ад кіраўніка супольнага закрытага акцыянэрнага таварыства за станоўчае вырашэньне пытаньня, наўпрост зьвязанае з цыгарэтным бізнэсам», — паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі Стук.

У канцы траўня стала вядома пра затрыманьне памочніка прэзыдэнта Беларусі — інспэктара па Горадзенскай вобласьці Сяргея Раўнейкі. Супрацоўнікі КДБ затрымалі Сяргея Раўнейку яшчэ 29 траўня з доказамі злачынства — хабарам у памеры 200 тысяч даляраў. Але за што канкрэтна, раней не паведамлялася.

У Беларусі за год удвая вырасла колькасьць карупцыйных злачынстваў

Сяргей Раўнейка быў зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Супраць яго распачалі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430 КК РБ), за што пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

На сайце КДБ пасьля затрыманьня зьявілася інфармацыя, што Раўнейка «трапіў у поле зроку» больш як паўгода таму «ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовыя факты атрыманьня хабараў ад розных асобаў за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю». Дазвол на расьсьледаваньне даў асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Пазьней прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што Раўнейка вызвалены ад пасады «за зьдзяйсненьне правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».

Узяты пад варту чыноўнік у 2015 годзе быў прызначаны на пасаду памочніка прэзыдэнта па Горадзенскай вобласьці. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўленьня кантролю за працай галін матэрыяльнай вытворчасьці Камітэта дзяржкантролю Беларусі.

За 2017 год у Беларусі асудзілі за карупцыю 780 чыноўнікаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG