Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове падчас нападу на лягер цыганоў адзін чалавек забіты


Лягер пасьля нападу 24 чэрвеня
Лягер пасьля нападу 24 чэрвеня

Адзін чалавек загінуў і чацьвёра атрымалі раненьні падчас нападу невядомых на лягер, у якім жылі цыганы, на ўскраіне Львова, паведамляе аддзел камунікацыі галоўнага ўпраўленьня нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Львоўскай вобласьці.

Як паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода, у нападзе загінуў 24-гадовы мужчына, яшчэ чацьвёра былі шпіталізаваныя з нажавымі раненьнямі, сярод іх: 10-гадовае дзіця, два 19-гадовыя маладзёны і 30-гадовая жанчына.

Паранены падчас нападу маладзён
Паранены падчас нападу маладзён

Паводле дадзеных паліцыі, сем чалавек падлеткавага веку былі затрыманыя паводле падазрэньня ў злачынстве.

Падазраваным у «наўмысным забойстве, учыненым групай асоб», пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Мэр Львова Андрэй Садавы ў сябе ў фэйсбуку асудзіў напад падлеткаў і заклікаў жыхароў да памяркоўнасьці.

За апошнія два месяцы гэты інцыдэнт быў пятым нападам на цыганскія абшчыны. Паводле дадзеных праваабаронцаў з Human Rights Watch і Amnesty International, з пачатку 2018 году такія ультраправыя групоўкі, як С14 і «Правы сэктар» былі стаялі за двума дзясяткамі выпадкаў фізычнага гвалту і цкаваньня цыганоў ва Ўкраіне.

Паводле дадзеных Рады Эўропы, ва Ўкраіне жыве каля 260 тысяч цыганоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG