Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маямі амэрыканскі муж забіў жонку-беларуску


42-гадовы амэрыканец Марк Алан Бэркавіц падазраецца ў тым, што ўдарыў жонку малатком па галаве. Калі ён убачыў, што яна яшчэ жывая, узяў шнур і задушыў яе.

Пра гэта паведамдляе амэрыканскі тэлеканал NBC 6.

Загінулая — 33-гадовая ўраджэнка Слуцка Анастасія Савіцкая.

Марк Алан Бэркавіц быў затрыманы паліцыяй у чацьвер раніцай.

Паводле дадзеных NBC 6, Анастасія плянавала разьвесьціся з мужам. Калі муж даведаўся, што жонка перапісваецца зь іншым мужчынам, ён раззлаваўся.

У час, калі жонка спала, мужчына ўзяў малаток і ўдарыў яе па галаве.

Іх васьмігадовы сын Эдрыян у гэты момант спаў побач з мамай. Ён прачнуўся, і бацька папрасіў яго адвярнуцца.

Затым ён перанёс жонку ў гасьціную. Убачыўшы, што яна яшчэ жывая, схапіў шнур і задушыў яе.

Пазьней хлопчык распавёў паліцыянтам, што бачыў кроў на галаве мамы.

Сямейная пара жыла ў доме разам з Барбарай Уотэрсан — маці падазраванага. Жанчына сказала, што яе разбудзіў сын і сказаў, што забіў Анастасію. Жанчына выклікала паліцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG