У інтэрнэце набірае прагляды відэа, дзе чалавек, якога карыстальнікі інтэрнэту назвалі ахоўнікам гомельскай рэстарацыі Burger Master, брутальна выцягвае і выкідае на вуліцу жанчыну з залі рэстарацыі. Журналісты зьвязаліся з адміністратарам Burger Master, які быў там падчас здарэньня.