Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў паліцэйскага, які назіраў за забойствам затрыманага


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд у Санкт-Пецярбургу аштрафаваў на 50 тысяч рублёў супрацоўніка паліцыі Арцёма Блыжкова, на вачах якога ягоны напарнік да сьмерці зьбіў затрыманага. Паліцэйскі спрабаваў схаваць злачынства свайго калегі «з пачуцьця салідарнасьці і сяброўскіх пачуцьцяў», пра гэта паведамляе тэлеграм-канал аб’яднанай прэс-службы судоў Пецярбургу.

Блыжкова прызналі вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Суд прызнаў зьмякчальнай акалічнасьцю наяўнасьць у паліцэйскага малога дзіцяці і раскаяньне ў зробленым. Блыжкоў з прадʼяўленым яму абвінавачваньнем пагадзіўся. З паліцыі ён звольнены.

Паводле агенцтва «Росбалт», у жніўні 2017 году Блыжкоў затрымаў мінака і даставіў яго ў аддзел паліцыі. На вачах паліцэйскага, ягоны калега інспэктар Анфілатаў, некалькі разоў ударыў затрыманага каленам у грудзі і жывот. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

Інспэктар Анфілатаў быў абвінавачаны ў наўмысным прычыненьні цяжкой шкоды здароўю, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека, і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. У жніўні летась ён быў арыштаваны. Справа Анфілатава паступіла ў суд у чэрвені, судовае пасяджэньне прызначанае на заўтра, 4 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG