Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мянчук незаконна атрымаў звыш 500 рублёў за донарства крыві. Пачалі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота

У час праверкі ва ўстановах аховы здароўя пракуратура Кастрычніцкага раёну Менску выявіла донара-парушальніка, які незаконна атрымаў грошы, піша Minsknews.by.

Паводле пракуратуры, адзін мянчук у чэрвені і верасьні 2017 году прадстаўляў у гарадзкую лякарню хуткай дапамогі фальшывыя даведкі аб сярэднядзённым заробку нібыта з прадпрыемства, на якім ён насамрэч ніколі не працаваў. На падставе фальшывых дакумэнтаў ён атрымаў ад лякарні больш за 500 рублёў.

У іншых раёнах гораду таксама выяўленыя выпадкі, калі гэты грамадзянін атрымліваў грошы па фальшывых даведках. Колькі грошай агулам «зарабіў» парушальнік, не ўдакладняецца.

Донару пагражае штраф, папраўчыя работы на тэрмін да 2 год, арышт, абмежаваньне волі або пазбаўленьне волі на тэрмін да 4 год за «махлярства» (арт. 209 КК РБ).

За рэальнае донарства крыві можна атрымаць ад 93 рублёў, здаваць кроў можа амаль любы здаровы чалавек.

Віцэ-прэм’ер Жарко патлумачыў карупцыю ў мэдыцыне і правалы ў хакеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG