Упаўнаважаны па правах чалавека ў Яраслаўскай вобласьці Сяргей Бабуркін паведаміў, што да яго паступіў зварот ад Яўгена Макарава. Вязень піша пра страх за сваё жыцьцё ў сувязі з апублікаваньнем відэазапісу яго катаваньняў.
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» выказала занепакоенасьць пагрозамі жыцьцю беларускай журналісткі Натальлі Радзінай, якая жыве ў Польшчы.
Жанчыны-музыкі абвінавацілі арганізатараў аўстрыйскага фэстывалю клясычнай музыкі ў ігнараваньні скаргаў на неналежныя паводзіны дырыжора Густава Куна на працягу многіх гадоў.
Гандаль людзьмі выйшаў на 2-е месца па прыбытках у крымінальным сьвеце, склаў летась 32 млрд даляраў і адцясьніў на 3-е месца нелегальны гандаль зброяй, цяпер саступае па прыбытках толькі наркатрафіку.
Ігар Гершанкоў пратэстуе супраць абмежаваньня ягонай перапіскі. Галадоўку ён трымае ад 27 чэрвеня ў Сьледчым ізалятары №1 горада Менску.
Падазраваны два гады жыў у лесе ў самаробным будане, лавіў рыбу, зьбіраў грыбы і ягады, часам прадаваў чарніцы выпадковым людзям, браў сабе рэчы, якія пакідалі кіроўцы фураў на месцы адпачынку каля лесу.
Амбасада ЗША пакуль не камэнтавала здарэньне. Афіцыйных пацьверджаньняў пакуль няма, але сьведкі кажуць пра выбух і спробу самаспаленьня.
У Магілёве згарэў помнік архітэктуры рэгіянальнага значэньня — будынак былога пажарнага дэпо, узьведзены ў 1908 годзе.
У Італіі на запыт расейскіх уладаў затрымалі былога чальца Савету фэдэрацыі Расеі Дзмітрыя Крывіцкага
Наведнік рэстарацыі «Поедем поедим» на аўтамабілі BMW каля 16-й гадзіны ўчыніў наезд на пікетоўцаў, якія штодня пратэстуюць супраць працы забаўляльнай установы каля Курапатаў.
Адзін сьмяротнік прывёў у дзеяньне бомбу на ажыўленым рынку, іншы зладзіў самагубчы выбух у суседнім раёне.
Калі некаму падаецца, што чарговае навучаньне жанчын «быць асьцярожнымі» — гэта добрая ідэя, дык гэтыя людзі памыляюцца.
Заволскі раённы суд Яраслаўля прыняў рашэньне арыштаваць супрацоўнікаў ПК-1 Сяргея Драчова, Максіма Яблакава, Сяргея Яфрэмава і Ігара Багданава, якіх абвінавачваюць у зьбіцьці зьняволенага Яўгена Макарава, на два месяцы — да 22 верасьня.
Ахвярамі тэракту ў горадзе Квета на паўднёвым захадзе Пакістану сталі 29 чалавек, яшчэ 30 параненыя, некаторыя зь іх — у крытычным стане. Напад зьдзейсьніў сьмяротнік — ён падарваў бомбу ля ўваходу на выбарчы ўчастак.
Раніцай 25 ліпеня цела пяцігадовай Хувайды Цілазада даставілі з Масквы ў Душанбэ. У нядзелю дзяўчынку скралі проста ў двары яе дома ў падмаскоўным Серпухаве. На наступны дзень забітую Хувайду знашлі ў спартовай сумцы недалёка ад чыгуначнай станцыі.
У найбуйнейшых за апошняе дзесяцігодзьдзе лясных пажарах на паўднёвым усходзе Грэцыі загінулі дзясяткі чалавек. Паводле апошніх дадзеных, якія прыводзіць служба ВВС, прыроднае бедзтва забрала жыцьці 74 мясцовых жыхароў і турыстаў, сотні параненыя.
Трэція суткі жыхары чакаюць дапамогі адмыслоўцаў у расчыстцы двароў ад абрынутага грунту. Паколькі наступныя дні прагназуюцца дажджы, то людзі непакояцца, што абвал грунту можа паўтарыцца.
Ахвярамі лясных пажараў у Грэцыі сталі як найменей 74 чалавек, яшчэ больш за 100 пацярпелі. Вялікая колькасьць параненых — у крытычным стане. Такія дадзеныя паведамілі ратавальнікі ў аўторак. У краіне абвешчаная трохдзённая жалоба.
Як сьцьвярджаюць ізраільскія вайскоўцы, зьнішчальнік парушыў паветраную прастору Ізраілю, заляцеўшы на два кілямэтры ўглыб краіны, у раёне Галянскіх вышынь.
Паводле вэрсіі сьледзтва, супрацоўнік Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў перавязаў асуджанаму рот тканінай, у выніку чаго той памёр ад асфіксіі.
«Прычынай здарэньня быў чалавечы фактар», — такімі словамі кіраўнік МУС пракамэнтаваў забойства дзьвюх жанчынаў адразу пасьля таго, як сказаў, што ня можа камэнтаваць яго.
Акрамя таго, вялікая колькасьць параненых — у крытычным стане.
Сотні людзей зьніклі бязь вестак у Лаосе, калі ў аўторак абвалілася дамба ў правінцыі Атапы на поўдні краіны.
Узлом можа пагражаць масавымі адключэньнямі электрычнасьці.
Актывістка ўкраінскага руху Femen Аксана Шачко скончыла жыцьцё самагубствам у Парыжы.
Блогера Андрэя Павука з пасёлку Акцябарскі на Гомельшчыне затрымалі і вінавацяць у супрацы з тэлеканалам «Белсат». Сам ён лічыць, што сапраўднай прычынай — анансаваны стрым з нарады, у якой зьбіраюцца браць удзел мясцовыя і сталічныя чыноўнікі.
Улады Грэцыі паведамляюць ужо пра ня менш як 24 загінулых у выніку лясных пажараў блізу Атэнаў. Раней паведамлялася пра сама меней 20 ахвяраў.
У горадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і ягонага калегі дома адбыліся ператрусы.
20 ліпеня ў Бабруйску здарылася падвойнае забойства — забітыя былі дзьве жанчыны 26 і 27 гадоў. Адна зь іх перад гібельлю пасьпела патэлефанаваць у міліцыю.
Суд Мікалаеўскай вобласьці ўзяў пад хатні арышт 42-гадовага кіроўцу грузавіка, зь якім раніцай 20 ліпеня сутыкнуўся беларускі аўтобус.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага лекара прыватнай установы аховы здароўя, якога падазраюць у незаконным абароце псыхатропаў.
Міністар унутраных спраў Кіргізстану Кашкар Джунушаліеў паведаміў, што бярэ пад асабісты кантроль расьсьледаваньне сьмерці журналіста Радыё Свабода Уланбека Эгізбаева.
Трое сутак у ІЧУ і пяць базавых штрафу. Хлапец кажа, што проста спытаў, навошта АМАП перапісвае ягоныя пашпартныя дадзеныя.
Намесьнік кіраўніка расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Анатолій Руды заявіў, што зьняволены Яўген Макараў, відэазапіс катаваньняў якога ў яраслаўскай калёніі патрапіў у прэсу і атрымаў шырокі грамадзкі рэзананс, сам правакаваў супрацоўнікаў папраўчай установы.
Супрацоўнікі ізраільскай паліцыі затрымалі пяць чалавек, падазраваных у незаконным увозе прастытутак зь Беларусі. Яшчэ адзін затрыманы ў Беларусі. Апэрацыя рыхтавалася некалькі месяцаў пры ўдзеле інтэрполу і беларускіх праваахоўных органаў.
Маюць судзіць і трэці раз, бо апублікавала здымкі з плякатам у трох розных раёнах Менску. На сплату першага штрафу ўжо сабралі грошы.
У калёніі праводзіцца пракурорская праверка, маштабныя апытаньні зьняволеных. Але ніводзін зь 17 меркаваных удзельнікаў катаваньняў з нашумелага відэа не затрыманы.
Тэлевізія Canal+ прадставіла першы тызэр новага польскага сэрыялу «Нелегалы». Ён зроблены паводле кнігі вядомага польскага аўтара крымінальных дэтэктываў Вінцэнта Сэвэрскага.
Таксама 22 ліпеня даволі моцна затапіла Магілёў і Сьветлагорск. На Касьцюковічы за дзень выпала ня менш за 70 мм ападкаў пры сярэднемесячнай норме ў 75 мм.
Гэта адбылося позна ўвечары 22 ліпеня ў раёне Грыктаўн у Таронта. Сярод параненых ёсьць адно дзіця.
Трое дзяцей загінулі, калі перакулілася лодка на рацэ Бузан у Астраханскай вобласьці. Усяго ў чаўне знаходзілася дзевяцёра дзяцей.
Двое пацярпелых знаходзяцца ў траўматалёгіі, адзін — у нэйрахірургіі, астатнія выпісаныя.
У Віцебску на Кіраўскім мосьце ў ноч з 21 на 22 ліпеня можна было назіраць мільёны матылёў, якія ляцелі на ліхтары.
У Кыргызстане загінуў журналіст кіргіскай рэдакцыі Радыё Свабода «Азатык» Уланбек Эгізбаеў, паведамляе рэдакцыя. Яму было 28 гадоў.
У нядзелю, 22 ліпеня, у кабульскім аэрапорце сьмяротнік у натоўпе падарваў сябе. Здарэньне адбылося ў той час, калі ад аэрапорта ад’яжджала аўтакалёна зь віцэ-прэзыдэнтам Аўганістану генэралам Абдулрашыдам Дустумам.
Адна зь іх званіла ў міліцыю і прасіла дапамогі, але памылілася з нумарам кватэры. Падазраванага затрымалі.
Дзевяць грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ў аварыі на адэскай трасе 20 ліпеня, транспартаваныя ў Гомель для далейшай мэдычнай дапамогі.
21 ліпеня з 3 да 9 гадзінаў у Гомлі выпала 47 мм дажджу. Вада не пасьпявала сысьці ў каналізацыю і затапіла вуліцы.
Брытанца Чарлі Роўлі, пацярпелага ад атручваньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», выпісалі з шпіталя. Ягоная сяброўка Дон Стэрджэс, памерла ад атручваньня «Навічком» каля двух тыдняў таму.
Намесьнікам міністра аховы здароўя Ласіцкі быў больш як 5 гадоў. КДБ затрымаў яго на пачатку ліпеня паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве.
Загрузіць яшчэ