Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў лясных пажараў у Грэцыі ўзрасла да 24


Пажар пад Атэнамі, 23 ліпеня
Пажар пад Атэнамі, 23 ліпеня

Улады Грэцыі паведамляюць ужо пра ня менш як 24 загінулых у выніку лясных пажараў блізу Атэнаў. Раней паведамлялася пра сама меней 20 ахвяраў.

Агонь ахапіў тэрыторыі на захад і на ўсход ад грэцкай сталіцы на фоне сьпёкі да 40 градусаў Цэльсія і моцных вятроў.

Паводле пажарных, больш за сто чалавек параненыя. Некаторыя зь іх знаходзіцца ў цяжкім стане, таму колькасьць ахвяраў можа ўзрасьці, асьцерагаюцца ўлады краіны.

Прэм'ер-міністар Алексіс Цыпрас скараціў свой візыт у Босьнію і Герцагавіну, каб вярнуцца ў Грэцыю. Ён заклікаў Эўразьвяз і вайскоўцаў дапамагчы ў тушэньні пажараў, а таксама выклікаў у раён, ахоплены агнём, ратавальнікаў з суседніх рэгіёнаў.

Пажар хутка зьнішчыў сяло Матэ блізу Атэнаў, а ў партовым горадзе Рафіна агонь перакінуўся з ускраін да цэнтру, таму сотні людзей павінны былі пакінуць горад.

Надзвычайная засуха і моцныя вятры спрыялі пажару каля грэцкага курортнага гораду Кінэту. Клубы дыму адсюль расьцягнуліся на 40 кілямэтраў на ўсход і дасягнулі Атэнаў. У рэгіёне шмат лясоў і курортных дамоў.

Гэта самыя буйныя пажары ў краіне за больш як дзесяць гадоў: у 2007 годзе дзясяткі чалавек загінулі на поўдні паўвострава Пэляпанэс у выніку лясных пажараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG